Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейчане — на абласным веласіпедным туры

У мінулыя выходныя каманда Вілейскага райвыканкама прыняла ўдзел у абласным веласіпедным туры. З 20 па 21 жніўня «чыноўнікі» райвыканкама змянілі свае строгія касцюмы на спартыўныя і пераселі на веласіпеды. Абласны веласіпедны тур быў  прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і здароваму ладу жыцця.

Маршрут велапрабегу праходзіў па маляўнічых мясцінах Крупскага раёна. Больш 300 удзельнікаў з абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў усіх раёнаў Мінскай вобласці, а таксама ўсіх абласных ведамасных арганізацый пераадолелі шлях у 35 кіламетраў ад горада Крупак да зоны адпачынку «Камсамольскі бераг», што размясцілася на маляўнічым беразе возера Сялява.
На месцы прызначэння ўдзельнікаў велапрабегу чакала насычаная праграма, якая складалася з мноства спартыўных конкурсаў.
Ад такога наплыву веласіпедыстаў нават шэрае неба над Крупкамі змяніла колер на блакітны і тым самым падбадзёрыла аматараў двухколавага транспарту. Нягледзячы на стомленасць,усе знаходзіліся ў выдатным настроі, дзяліліся ўражаннямі і атрымлівалі асалоду ад кожнага моманту гэтай незабыўнай і, галоўнае, карыснай паездкі.
Падчас праходжання дыстанцыі веласіпедысты змаглі палюбавацца каларытам Крупскага раёна, пратэставаць сваю фізічную форму. А заадно і праверыць, наколькі прыстасаваныя дарогі для веласіпедыстаў.
Арганізатары велатура паабяцалі – мерапрыемства стане добрай традыцыяй. І ў наступным годзе ўдзельнікі пазнаёмяцца з новым раёнам вобласці і ўбачаць новыя пейзажы цэнтральнага рэгіёну.

Сяргей ГАНЧАР. Фота аўтара

IMG_2276 IMG_2287 IMG_2292

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 172 queries