Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

К своему 20-летнему юбилею 31 марта Народная вокальная группа «Суквецце» приглашает на концерт

Калектыў існуе ў Палацы культуры з 1996 года. Энтузіязм і творчы пошук Святланы Траццяк і Леаніда Гайчука, былых салістаў Народнага ансамбля “Весялінка” падаравалі вілейскай культуры адметны, цікавы, непаўторны калектыў. З цягам часу мяняліся салісты гурта, репертуар, пашыралася геаграфія творчых пляцовак.

Рускія, беларускія, украінскія, казацкія спевы, вялікая частка якіх апрацавана таленавітым аранжыроўшчыкам Юрыем Касцюкевічам кранаюць душу, цягнуць у скокі, словам, не пакідаюць слухача абыякавым.

Калектыў займаецца актыўнай творчай дзейнасцю – прымае удзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх мерапрыемствах. “Суквецце” – жаданы госць на палявых станах і навучальных установах, на велічнай сцэне Мінскага Палаца прафсаюзаў і на невялічкай сцэне сельскага клуба. Добра ведаюць і любяць “Суквецце” ў суседніх раёнах – Смаргонскім, Валожынскім, Мядзельскім. Шчыра вітаюць Народны гурт і за межамі нашай краіны.

У бліжайшы час у творчых планах калектыву падцверджанне наймення “Народны” на XVIII Абласным агляде Народных і Узорных аматарскіх калектываў Мінскай вобласці, а таксама сольны юбілейны канцэрт у Вілейскім Палацы культуры, які адбудзецца 31 сакавіка 2016 года ў 18.00 і на які мы вас шчыра запрашаем. Жадаем “Суквеццю” творчых поспехаў, яскравых выступленняў і шчырых апладысментаў.

Аляксандра ЛАПАЦКАЯ, мастацкі кіраўнік ГУ “Вілейскі Палац культуры”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 173 queries