Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

15 января в Вилейке пройдёт выставка Натальи Табушевой «Краски лета»

15 студзеня а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Наталлі Табушэвай “Фарбы лета”.

Наталля Табушэва – мастак, мастацтвазнаўца, нарадзілася ў Мінску.  Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, а затым і магістратуру гэтай акадэміі. Свае працы яна прадставіла на  сямі персанальных выставах у Полацку, Мінску, Заслаўі. Прымала ўдзел у больш чым 30 творчых мерапрыемствах, сярод якіх выставы работ студэнтаў Беларускай акадэміі  мастацтваў, групавыя, рэспубліканскія, міжнародныя і замежныя выставы, пленэры і конкурсы. Удзельнічала ў сустрэчы творчай моладзі з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама з’яўляецца аўтарам, кіраўніком і ўдзельнікам пленэра “Дух гісторыі”.

Мастачка працуе ў жанры партрэта, нацюрморта, пейзаж і сюжэтнай кампазіцыі. Рэпрадукцыі работ Наталлі Табушэвай змешчаны ў многіх друкаваных выданнях. Яе творы знаходзяцца ў фондах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША.

Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы супрацоўнік музея

Н.Табушева. Автопортрет с Мастером (М.Данцигом).
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 169 queries