Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пасля гэтай дабрачыннай ёлкі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў раздаваліся тэлефонныя званкі

Пасля гэтай дабрачыннай ёлкі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў раздаваліся тэлефонныя званкі. Бацькі, большасць, як самыя эмацыянальныя, – мамы, дзякавалі за сапраўднае свята, удзельнікамі якога сталі іх дзеці. Дапамогу прафсаюзам аказаў цэнтр эстэтычнага выхавання. Тут падрыхтавалі сцэнарый мерапрыемства. І нават традыцыйных навагодніх персанажаў – Дзеда Мароза і Снягурку – выправілі на ўрачыстасць. Было весела, як і заўсёды на ёлцы. Былі цікавыя дыялогі паміж гасцямі ўрачыстасці і казачнымі героямі. На ўсіх хапіла падарункаў, віншавальных слоў, з якімі звярнуліся да дзетак і іх бацькоў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Прэпесць, старшыні галіновых райкомаў прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу – Святлана Валынец і Леанід Радзевіч.
Фундатарамі мерапрыемства выступілі жыллёва-камунальная гаспадарка, хлебазавод, ДРБУ-162, вопытны лясгас, водаканал, раённы вузел электрасувязі.
А літаральна праз пару дзён 18 юных прадстаўнікоў Вілейшчыны прынялі ўдзел у дабрачыннай ёлцы, арганізаванай абласным аб’яднаннем прафсаюзаў. Свята адбылося ў рэспубліканскім Палацы ветэранаў і арганізоўвалася для дзяцей з мнагадзетных сем’яў. Абодва мерапрыемствы ладзіліся ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям».
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries