Адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Вілейшчыны за 9 месяцаў бягучага года. З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Г. М. Касцевіч.
Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў раёна па выкананню абласной праграмы стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011 – 2015 гады праінфармавала прысутных дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Л. М. Сляпцова. Пасля абмеркавання па абодвух пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Сесія раённага Савета дэпутатаў разглядзела работу ўстаноў адукацыі раёна па стварэнні належных умоў для забеспячэння адукацыйнага працэсу (дакладчык – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Ч. Пуцэйка).
Больш поўную інфармацыю з абодвух мерапрыемстваў чытайце ў наступных газетных выпусках.
Марыя КУЗАЎКІНА








