Акцыя традыцыйна праводзіцца ў горадзе і раёне напрыканцы восені. Сёлета яна датуецца межамі 5 кастрычніка – 9 лістапада. Згодна распараджэння старшыні райвыканкама, у гэты час павінен наводзіцца санітарны парадак, весціся пасадкі дрэў і садоў, праводзіцца іншыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Чацвер аб’яўлены адзіным санітарным днём.
Кіраўнікі прамысловых,сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў сацкультбыту павінны навесці парадак на замацаваных за імі тэрыторыях, выдзеліць транспарт для вывазкі на палігоны цвёрдых бытавых адыходаў. Прымаюцца меры па ачыстцы лесу, асабліва тых яго ўчасткаў, што прымыкаюць да зон адпачынку. Для кантролю за ходам мерапрыемства створана аператыўная група, у якую ўвайшлі спецыялісты аддзела архітэктуры і будаўніцтва, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя, службы землеўпарадкавання, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райаддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр КОРСАК








