Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Вилейском колледже состоялся 7-ой чемпионат по скоростному приготовлению и поеданию культового блюда Беларуси «Драник-шоу-2015».

Сёмы чэмпіянат па хуткаму прыгатаванню і паяданню культавай беларускай стравы  «Дранік-шоу»прайшоў у мінулую пятніцу ў Вілейскім дзяржаўным каледжы.

На свята другога хлеба зазірнула шмат жадаючых, каб не толькі паназіраць, як будучыя повары спаборнічаюць у яго прыгатаванні, але і каб ім пачаставацца. За кулінарнае меню адказвалі дзве змешаныя каманды хлопцаў і дзяўчат: «Чайхана Дархана»(Аляксей Шырочын, Валерыя Сарока, Алеся Апяцёнак) і»Шынок Сцяпана»(Павел Станкевіч, Анастасія Лукашонак, Анастасія Альфер).
Падчас конкурсу журы сачыла за шматлікімі аспектамі прыгатавання традыцыйнай стравы беларускай кухні – смакавыя якасці, афармленне, хуткасць прыгатавання, а таксама арганізацыя працоўнага месца. Калі прыгатаваныя камандамі дранікі з’явіліся на стале для адзнакі журы, адбыўся конкурс хуткаснага паядання бліноў сярод балельшчыкаў абедзвюх каманд. Таксама ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у забаўляльнай віктарыне.
У выніку лідзіравала каманда»Шынок Сцяпана», каманда»Чайхана Дархана» – на ганаровым другім месцы.
Дарэчы,мерапрыемства з’яўляецца добрым прыкладам прафарыентацыйнай працы ў каледжы. Увесь час ва ўстанове праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў. Іх галоўная мэта – папулярызацыя прафесій і каледжа ў цэлым.
Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара






Visited 2 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 230 queries