Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Калі пачала пералічваць грошы, убачыла, што не хапае маіх пяцідзясятак…

У рэдакцыю патэлефанавала пенсіянерка. Мяркуючы па голасе, яшчэ нядаўна атрымала гэты статус.
– Учора са мной здарылася непрыемная сітуацыя, – пачала расказваць яна. – Ведаю, што нічога не выпраўлю, але так хочацца проста падзяліцца. Пайшла ў банкамат, зняла грошы, якія былі пяцідзесяцітысячнымі купюрамі. Паклала іх у кашалёк і пайшла ў магазін, што непадалёк ад майго дома. Набыла  неабходнае, разлічылася і вярнулася дамоў. Калі пачала пералічваць грошы, убачыла, што не хапае маіх пяцідзясятак. Толькі цяпер здагадалася, што іх я паклала разам з тысячнымі купюрамі і пераблытала, калі разлічвалася. Вось і атрымалася, што за свае няхітрыя пакупкі я пераплаціла аж дзве сотні тысяч.
Жанчыне б агледзецца адразу і звярнуцца да той маладой прадаўшчыцы, якая  «не ўбачыла» (і гэта гандлёвы работнік!) такой падмены. Але ж не агледзелася пенсіянерка, не пералічыла купюры ў кашальку тут жа, ля касы. Ну што ж, бывае…
– Падзялілася з сынам, той настойваў, каб ішла ў магазін разбірацца, – прадоўжыла жанчына. – Ужо вечар быў, не пайшла. Ды і прадаўшчыцу тую як успомніла, неяк адразу расхацелася высвятляць з ёй адносіны, псаваць сабе нервы. Пражыву неяк без тых двухсот тысяч… Здзіўляе толькі, як можна маладой дзяўчыне пачынаць сваю  працоўную дзейнасць з такога… Няўжо не сорамна глядзець людзям у вочы!
Пра вельмі знаёмую сітуацыю расказала жанчына. Не так даўно і мая добрая знаёмая, расплачваючыся за нешта на рынку, замест тысячы аддала  пяцідзясятку. Агледзелася толькі дома, і грошы ёй не вярнулі. Ды і сама я, аплачваючы сваю пакупку, неяк працягнула касіру блакітную купюру ў пяцьдзясят разоў большай вартасці. І вопытная жанчына, не навічок у сваёй прафесіі, не паквапілася на дармавізну, а з усмешкай параіла мне пільней глядзець на тое, што дастаю з кашалька. І так прыемна стала ад гэтага павучальнага эпізода з сумленным чалавекам!
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 130 queries