Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейская сярэдняя школа № 3 зноў у ТОП-100 рэйтынгу Нацыянальнага інстытута адукацыі

Падрыхтоўка да цэнтралiзаванага тэсцiравання ўжо многія гады выклікае сур’ёзныя хваляванні ў выпускнікоў, бацькоў і педагогаў. Заданні тэстаў дастаткова складаныя, матэрыял для выпрабаванняў вывучаецца не заўсёды ў рамках школьнай праграмы. Якасная падрыхтоўка патрабуе шмат сіл і часу на дадатковыя заняткі. Немалаважная тут і роля настаўніка: хтосьці займаецца са школьным, а хтосьці шукае паслугі рэпетытара. Праца доўгая і для засваення неабходнага аб’ёму матэрыялу і набыцця практычных навыкаў часта патрабуецца не адзін год. Прыемна, калі вынік апраўдвае ўсе затраты: і матэрыяльныя, і маральныя, і фізічныя.

У верасні Нацыянальны інстытут адукацыі падрыхтаваў рэйтынг, паводле якога адлюстраваны лепшыя ўстановы сярэдняй адукацыі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2015 года. У нашым рэгіёне да іх ліку ўжо другі год запар далучылася Вілейская сярэдняя школа № 3. Сярэднія балы сярод вучняў, якія здавалі ЦТ па вучэбным прадметам «матэматыка» – амаль 45, «англійская мова» – 65, «фізіка» – 41. Установа па праву займае сваё ганаровае месца ў рэйтынгу ТОП-100.
Рыхтавалі цяперашніх ужо студэнтаў  высокакваліфікаваныя настаўнікі матэматыкі Людміла Спірыдовіч, Ірына Мамай, настаўнікі англійскай мовы Алена Маркевіч, Вераніка Вільтоўская, Вікторыя Бяляк і настаўнік фізікі Аляксандр Семянковіч. Мы вырашылі запрасіць да размовы Вікторыю Бяляк і Людмілу Спірыдовіч, каб даведацца, у чым сакрэт іх паспяховага выкладання і як павінны падыходзіць да справы настаўнікі і ставіцца да разумення прадмета вучні, каб у выніку з лёгкасцю пераадолець бар’ер бюджэтнага аддзялення прэстыжнай ВНУ.
Дарэчы, з класа Людмілы Ігнацьеўны 20 вучняў з 22 паступілі ў ВНУ. Прычым большасць – на бюджэтныя аддзяленні.
– Гэта былі дзеці, якія выкладаліся па поўнай, у іх было вялікае жаданне шмат займацца. І таму з імі было вельмі прыемна працаваць, – дзеліцца настаўніца. – У іх спалучалася высокая паспяховасць з лепшымі чалавечымі якасцямі: заўсёды гатовыя былі прыйсці на дапамогу. Высокаарганізаваныя і ў той жа час вельмі творчыя.
– Чаму, на вашу думку, вучні некаторых педагогаў не блішчуць вынікамі?
Вікторыя Бяляк (далей В. Б.) Я лічу, што ўсё залежыць толькі ад матывацыі навучэнцаў. І хай задача настаўніка таксама матываваць вучня, але ўсё ж такі я глыбока ўпэўнена, што толькі сапраўднае імкненне школьніка можа прынесці яму добрыя вынікі, і нават не па адным прадмеце.
Людміла Спірыдовіч (далей Л. С.) А я лічу, што магчыма, дзеці слабыя для ўспрымання матэрыялу, а магчыма, настаўнікі не ставяць перад сабой мэту і не ідуць насустрач вучням. Бо педагог і вучні, як паказвае практыка, павінны працаваць у тандэме. І канешне немалаважную ролю выконваюць бацькі. Таму толькі мэтанакіраваная праца вучняў, іх бацькоў і школы могуць прывесці да сапраўднага поспеху. Калі няма разладу, і ўсе глядзяць у адным кірунку і ў адным напрамку працуюць, тады вынік будзе заканамерным і абавязкова выдатным.
– Цікава даведацца, што ўяўляюць сабой вашы ўрокі…
В. Б. Нічога асаблівага няма. Аднак, каб вучню было цікавей вывучаць прадмет, у апошні час, напрыклад, у методыцы выкладання замежнай мовы прапагандуецца і ўжываецца камунікатыўная граматыка. Гэта значыць, ідзе навучанне граматыцы праз маўленчыя сітуацыі.
Л. С. Я больш класічны і дэмакратычны настаўнік. Стэрэатып пра тое, што настаўніца матэматыкі – «жалезная лэдзі» не пра мяне. Калі ў малодшых класах дзяцей можна захапіць прадметам, звярнуўшыся да нейкай ігравой формы выкладання матэматыкі, то ў выпускных класах часта дзеці ўжо матываваныя на пэўны вынік і імкнуцца старанна займацца. Бывае, мы робім матэматычнае кафэ, каб неяк зрабіць урок больш разнастайным.
– Як зацікавіць школьніка матэматыкай/англійскай мовай? Як трэба сёння выкладаць гэтыя прадметы?
В. Б. Тут галоўнае – прафесійная матывацыя. Калі вучань разумее, што гэта яму трэба для набыцця будучай прафесіі, калі ён бачыць перад сабой мэту, то ён прыкладзе ўсе намаганні, каб яе дасягнуць. А настаўнік, як вядома, толькі адчыняе дзверы. А ўвайсці ў яе кожны павінен сам.
Л. С. У апошнія гады я працую толькі ў старэйшых класах. У гэтых вучняў матывацыя ўжо на паступленне. Дзеці ведаюць, што ім патрэбна матэматыка і канкрэтна займаюцца прадметам.
– Існуе меркаванне, што без рэпетытараў высокія балы набраць нерэальна. Як думаеце, чаму далёка не ўсе выпускнікі, якія займаюцца з рэпетытарамі, здаюць ЦТ паспяхова?
В. Б. Ніякі, нават самы дарагі і высокакваліфікаваны, рэпетытар не зможа пераўтварыцца ў чараўніка і ўкласці ў галаву вучню веды, калі аб’ектыўныя ўмовы склаліся інакш. Бо калі выкладчык мае вопыт і адказна ставіцца да сваёй працы, усё што зможа, ён дасць дзіцяці. Але гэта яшчэ не значыць, што дзіця гэта возьме і зможа выкарыстаць.
Трэба глядзець на рэчы рэальна, а не спадзявацца на цуд, прытрымліваючыся аднаму-адзінаму прынцыпу: «Мы грошы заплацілі, дзіця нешта вучыць – значыць, павінен быць высокі бал». Зусім не значыць і зусім не павінен быць.
Л. С. Калі працую ў класе, я заўсёды арыентую дзяцей, што ў жыцці бываюць і няўдачы, і што гэта нармальна! Бывае, параўноўваеш вынікі ЦТ вучня, на якога ўскладаеш вялікія надзеі і вучня, які вучыўся на даволі сярэднім узроўні, а вынікі ў іх аднолькавыя. Таму паказчыкі ЦТ вельмі цяжка спрагназаваць. Аднак, калі яны добрыя – гэта вялікае задавальненне і гонар за сваю працу і працу вучня.
Што тычыцца заняткаў з рэпетытарам, то я лічу, што ў дзіцяці атрымліваецца перагрузка, так як рэпетытары даюць яму свой блок заданняў, а школа свой. Таму трэба граматна планаваць свой працоўны тыдзень. Калі гэта зрабіць, то цалкам можна ўсё паспяваць. Але тут патрабуецца і нейкая адоранасць вучня.
– Ці атрымліваеце вы задавальненне ад працы?
В. Б. Па-рознаму бывае. Але ў асноўным атрымліваю. Люблю тое, чым займаюся. Гэта маё. Для мяне прыкладам заўсёды былі мае бацькі, яны ў мяне таксама настаўнікі. Напэўна, гэта ад іх перадалася любоў да выкладання.
Л. С. У рабоце са старэйшымі класамі, калі вучні паказваюць добрыя вынікі – вядома так. Заўсёды віншую дзяцей і іх бацькоў з поспехамі. Праз школу мы праходзім абсалютна ўсе: у якасці вучняў альбо бацькоў. І таму чым займаецца настаўнік – ведае кожны. Хацелася займацца гэтым і мне, таму паступіла ў педагагічны, пра што абсалютна не шкадую.
Дырэктар школы Мікалай Гіро поспех бачыць у прамой заканамернасці з профільным навучаннем.
– Нашай навучальнай установе пашанцавала. Па ініцыятыве Міністэрства адукацыі мы разам з дзевяццю іншымі беларускімі школамі ў 2012 годзе былі ўключаны ў рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання вучняў на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі». Тады ў нашай установе ў рамках гэтага праекту і ў якасці эксперыменту былі ўведзены мульціпрофільныя класы.У мінулым годзе адбыўся першы выпуск, які займаўся ў іх і якраз ў мінулым годзе мы першы раз і трапілі ў ТОП-100. Гэта сведчыць аб тым, што эфектыўнасць профільнай адукацыі ўсё ж такі вельмі высокая, – запэўнівае Мікалай Мікалаевіч. – Несумненна, вялікая доля поспеху належыць і калектыву. Ён у нас зладжаны, таму працаваць у ім адно задавальненне. Вядома, у рабоце з вучнямі бывае рознае, не заўсёды ўсё атрымліваецца, але гэта ніколі нас не спыняе. Працуем на вынік. Вялікая работа праводзіцца і з бацькамі, многія пытанні стараемся вырашаць сумесна.
Цікаўлюся ў Мікалая Мікалаевіча, у чым яго персанальны сакрэт поспеху як кіраўніка…
– Кіраўніку заўсёды добра, калі ўсё добра ў калектыве. За дваццаць гадоў працы на пасадзе дырэктара мне заўсёды шанцавала на калег. Ганаруся кожным педагогам, які ў нас працуе. Цяперашні калектыў кожны год амалоджваецца, прыходзяць новыя педагогі. Праца з «навічкамі» арганізавана ў лепшых традыцыях: настаўнікі са стажам перадаюць вопыт пачаткоўцам – маладым кадрам. Атрымоўваецца свайго роду інстытут настаўніцтва па розных прадметах, – рассказвае дырэктар. – Паказчык працы настаўніка – гэта поспехі яго вучня? – З большага. Перамогі на алімпіядах – значна, але важна яшчэ, якімі людзьмі стануць нашы вучні. Як рэалізуюць сябе ў ролі бацькоў, наколькі карыснымі стануць для грамадства.
За пералічанымі лічбамі –  плённая праца педагогаў і вучняў, падтрымка і настойлівасць бацькоў. Усе разам яны добра разумеюць, што глыбокія, трывалыя веды ніколі не даваліся лёгка. А ў сувязі з сучаснымі патрабаваннямі і няпростай вучэбнай праграмай, дасягнуць высокіх паказчыкаў можна толькі стараннай працай і сумеснымі намаганнямі. А пра гэта ў сярэдняй школе № 3 ведаюць не па чутках.
Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 38 queries