Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Уборка кукурузы ўступіла ў сваю завяршальную стадыю

У раёне завяршаецца комплекс палявых работ. Аб чым сведчаць даныя аператыўнай інфармацыі райсельгасупраўлення. Самая актуальная на сёння праблема – уборка кукурузы, пасевы якой маюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна. Інакш і быць не можа: дбайны гаспадар заўсёды клапоціцца аб кармавым стале наяўнага пагалоўя. А кукурузны сілас – важкая прыбаўка да рацыёну буйной рагатай жывёлы. Найбольш  высокаўраджайнай аказалася гэта культура ў «Нарачанскіх зорах» (358,6 цэнтнера залёнай масы з гектара). Аддзячыла каралева за клопат буйным сцебластоем і пачаткамі хлебаробаў «Новай Любаніі», «Сцешыц», філіяла «Усходні». Уборка кукурузы ўступіла ў сваю завяршальную стадыю. Аб гэтым сведчыць прадстаўленая газеце сельгасупраўленнем інфармацыя.                                                                                  Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries