Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейская ярмарка

– Ну вось і ўсё, можна і зіму сустракаць, – задаволена выдыхнуў мужчына, уладкаваўшы ў багажніку аўто мяшкі з бульбай і капустай. – А яшчэ зараз  мяса прынясём, жонка недзе ў чарзе стаіць, дык і ўвогуле будзе парадак. Мяса, дарэчы, там недарагое і фарш па шэсцьдзясят тысяч… Бяруць!

Побач пара сярэдніх гадоў беражліва  ўкладвала ў машыне саджанцы.
– А мы за імі прыязджалі, гародніна свая сёлета ўрадзіла, – падзялілася жанчына. – Яблыньку во раннюю купілі за восемьдзясят тысяч і грушку за сто. Паедзем зараз саджаць…
На плошчы, дзе у мінулую суботу праводзіўся рэгіянальны кірмаш, і сапраўды можна было набыць літаральна ўсё. Мяса і гародніну, рыбу і кандытарскія вырабы, саджанцы дрэў, кустоў і фрукты, разнастайныя вырабы майстроў і цёплыя (якраз да сезона) рэчы… Разглядай,  прыцэньвайся і набывай – былі б толькі грошы.
– У мяне бульба вельмі смачная, бярыце, не пашкадуеце, – паказваў на сеткі з буйнымі клубнямі фермер з Глыбокага. –  І ўсяго па дзве трыста за кілаграм. Не першы раз ужо гандлюю ў Вілейцы, людзі ацанілі маю гародніну.
А ля вялізнай фуры, напоўненай крамянай капустай, сабралася цэлая чарга. Цана прымальная – тры тысячы за кіло, чаму б не набыць мяшок-другі тугіх качаноў! Час ужо нарыхтоўваць капусту на зіму, а тут гатунак, як заверылі  прадаўцы, самы той для закваскі.
Бульбу, моркву, цыбулю, буракі,  капусту людзі куплялі цэлымі вялізнымі сеткамі. І забяспечвалі іх усім гэтым  не толькі гаспадаркі і фермеры Вілейшчыны, але і прыезджыя  з іншых рэгіёнаў. Карацей, неабходнай прадукцыі хапіла ўсім.
Ля століка з апетытнымі ўзорамі фруктаў было таксама людна.
– І што, гэтакія ж будуць расці на вашых саджанцах? – дапытвалася патэнцыяльная пакупніца ў маладых прадаўцоў.
– Не сумнявайцеся, – запэўніў хлопец Артур. – Мы – надзейная фірма, з Самахвалавічаў. Бацькі мае да вас нярэдка прывозілі саджанцы, цяпер вось і я.  Людзі куплялі, ведаюць наш тавар.
Жанчыну, відаць, гэтыя словы пераканалі ў неабходнасці набыць дрэўцы менавіта тут, і яна палезла па кашалёк.
Паступова на плошчы станавілася цішэй – пакупнікі з таварам кіраваліся дадому, гандляры – хто распрадаўшы прывезенае, а каму гэтага зрабіць не ўдалося – таксама ад’язджалі. Да чарговага разу, бо сезон нарыхтовак на зіму яшчэ не закончаны.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries