Вельмі часта так пачынаюцца лісты, якія прыносіць пошта ў рэдакцыю. Вось і тыя, якія разгледзім сёння, якраз такія.
З вёскі Залазоўе Даўгінаўскага сельсавета даслалі калектыўны ліст дачнікі, якія праводзяць лета ў маляўнічым куточку Вілейшчыны. Наталля Мрачко і Марыя Пралаш з Маладзечна, Станіслава Свінтах з Гомеля, Ірына Ляшковіч з Мінска і нават жыхарка сталіцы Расіі Станіслава Чупрына напісалі падзячныя словы ў адрас вадзіцеляў-прадаўцоў аўталавак Вілейскага раённага спажывецкага таварыства. «Шчыра дзякуем Сяргею Васільевічу Паўлюкевічу і Сяргею Мікалаевічу Дуку, якія абслугоўваюць вёску Залазоўе – за іх увагу і дабрыню да людзей, за культуру абслугоўвання. Дзякуем ім за іх працу». Што ж, прыемна чуць такую характарыстыку сваёй працы.
З вёскі Скалбішча Хаценчыцкага сельсавета ў рэдакцыю пазваніла Ганна Уладзіміраўна Владыка.
– Чалавек я ўжо немалады, 88 гадоў, – пачала расказваць жанчына. – Жыццё за плячыма доўгае, было ў ім усякае. І цяпер з асаблівай удзячнасцю ўспрымаеш людскую дабрыню. А такіх людзей нямала. Вось і я хацела б сказаць словы падзякі нашаму мясцоваму медработніку Таццяне Лявонцьеўне Косцік, выдатнаму спецыялісту і душэўнай жанчыне. Колькі ў яе сіл і цярпення, колькі дабрыні і шчырасці! Працаваць жа даводзіцца ў асноўным з пажылымі людзьмі, а гэта вельмі няпроста.
Гэтак жа цёпла гаварыла Ганна Уладзіміраўна пра сацыяльных работнікаў, якія абслугоўваюць нямоглых людзей, і пра раённае спажывецкае таварыства, якое клапоціцца, каб жыхары самых аддаленых вёсачак былі забяспечаны ўсім неабходным.
– Цяпер пенсіянерам жыць добра, – заключыла жанчына. – Каб толькі не хваробы і ўзрост, ад чаго, на жаль, нікуды не дзенешся. А за ўсё іншае – дзякуй.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов