Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Кірмаш

«Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас!» – зазывалі на «Восеньскі кірмаш» у дзіцячы садок №7 вясёлыя скамарохі. Запрашаюць – трэба ісці, вырашыла для сябе. Заблудзіцца было немагчыма, і правільнасць выбранага шляху пацвердзіла яркая шыльда – «Запрашаем на кірмаш!» – і ўбраны рознакаляровымі паветранымі шарыкамі вестыбюль. Падняўшыся на другі паверх да актавай залы, зразумела, адкуль такія апетытныя і дамашнія пахі – прылаўкі «Восеньскага кірмашу» ледзь трымалі не толькі традыцыйныя падарункі восені, але і печыва, прыгатаванае ўмелымі рукамі матуль.

IMG_6621Усё гэта багацце – на потым, як даведалася ад намесніка загадчыцы садка Ларысы Карніловіч. «А зараз – запрашаем у актавую залу!»
Якое сапраўднае свята без музыкі? І на яе гукі я паспяшалася да музычнага кіраўніка садка – Людмілы Каркотка, якая ўжо на працягу трох гадоў працуе тут і, па словах калег, спраўляецца са сваімі абавязкамі выдатна. А самае галоўнае, заўважыла я, да яе цягнуцца дзяўчынкі і хлопчыкі, бясконца падбягаючы са сваімі надзвычай важнымі дзіцячымі пытаннямі. Дзеці – вельмі тонкія стварэнні, і калі ты ў адносінах да іх дазваляеш няшчырасць – адразу ж адчуюць гэта, аддаляцца. Але гэта не пра Людмілу Барысаўну, бо яна – чалавек на сваім месцы.
Народу назбіралася багата – мамы і таты, бабулі і дзядулі, брацікі і сястрычкі – надзейны тыл для маленькіх артыстаў. У сваіх дасціпных касцюмчыках (як даведалася пасля, стылізаваных на народны лад ўмелымі рукамі выхавацеляў) яны нагадвалі маленькія сонейкі, кожны тварык свяціўся сваёй, асаблівай усмешкай. І гэтыя ўсмешкі, канечне ж, знайшлі водгук у сэрцах усіх прысутных, аб`яднаўшы ў адзінае цэлае.
IMG_6727Кірмаш – гэта свята, цудоўнае свята,
На ім прыгажосці і працы багата!

Так працягвалі асноўную думку мерапрыемства скамарохі-вядучыя, гульнёвымі момантамі ўводзячы дзетак у свет працы і яе здабыткаў, расказваючы пра добрыя і заганныя чалавечыя якасці, запрашаючы да традыцыйных беларускіх гульняў.
Жытнёвы каласок, акрайчык хлеба, гарлачык, рэшата, стужкі новыя, рознакаляровыя… Аказваецца, пра гэтыя прадметы штодзённага побыту дзеткі таксама добра ведаюць.
А хвалю эмоцый і звонкага смеху (не толькі ў дзіцячым асяроддзі) выклікала з`ўленне дзядулі з … каровай. Перад гледачамі разгарнуўся жартоўны гандаль паміж гаспадаром жывёліны і народным IMG_6741персанажам Саўкам-Савацеем. Надзвычай артыстычнай і паслухмянай аказалася кароўка, і гаспадар яе перадумаў прадаваць, а дазволіў дзетвары з ёю пагуляць у «Званочак».
І як жа «Восеньскі кірмаш» без ягонай гаспадыні – Восені? Справіўшы сезонныя работы, яна зайшла на свята разам са сваімі сябрамі – выхаванцамі садка ў вобразах лясных жыхароў. Для гледачоў Восень прыпасла падарункі, а дзеці падаравалі ёй песню. На праве гаспадыні Восень запрасіла прысутных на кірмаш: «Грошы не хавайце – усё купляйце!» Але ў гандлёвых радах свята не скончылася, і кожная сям`я кавалачак свята – кавалачак шчасця – панесла з сабою дамоў.
Таццяна ШАРШНЁВА,
фота аўтара

IMG_6613

IMG_6763

IMG_6605

IMG_6608

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries