Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейчане на святой земле

Кожны чалавек, напэўна, не адзін раз у сваім жыцці адчувае хвіліны шчасця. І гэта цудоўна!
Вось і мне давялося перажыць незвычайны момант, які, можа, больш ніколі не адбудзецца – ступіць на сцяжынкі Святой Зямлі, дзе нарадзіўся, жыў, тварыў цуды і  прыняў пакуты праз нашыя грахі Збавіцель.
Гэта зямля з яе  незвычайнай прыгажосцю, экзатычнымі мясцінамі, цудоўнымі кветкамі на пустынных прасторах была прызначана для Сына Божага, які быў пасланы для ўсяго свету.
Каменныя сцены моўчкі гаварылі з намі, расказвалі пра жыццё Маці Марыі, яе бацькоў, святых Апосталаў, пра атмасферу жыцця на ізраільскай зямлі двух  тысячагоддзяў назад.
Калі чытаеш Новы Запавет, то не ўсё разумееш. А пабываўшы на зямлі Ізраіля  і Палестыны, жыва ўяўляеш сабе кожны радок святога пісання. І яшчэ мацней верыш, што гэта было сапраўды, жывеш надзеяй, што просьбы, з якімі звярталіся пілігрымы нашага  касцёла да Пана Езуса, збудуцца.
Калі мы прыходзілі да святынь, вочы вернікаў напаўняліся слязьмі, а вусны ўсміхаліся.  Бо мы знаходзіліся на тых месцах, дзе ступалі ногі Езуса, мы дакраналіся да адбітку Яго слядоў; мы ўзнімаліся на вяршыню гары  Табор, дзе Ён вучыў сваіх Апосталаў і чуўся голас Бога; мы акуналіся ў воды Іардана, узнаўляючы хрышчэнне;  ішлі сцяжынкамі Крыжовага Шляху, разумеючы, што ў кожнага з нас –свой крыж, які трэба з годнасцю пранесці па жыцці. А якія велічныя тыя мясціны, дзе ўзнесліся на неба Езус Хрыстус  і Маці Божая. А сцяна Плачу нібы плакала разам з усімі, хто прыходзіць сюды, і аддавала незвычайнае… цяпло целу і душы, быццам заклікала: людзі, верце!
Усяго нельга пераказаць словамі, усё гэта адчулі каля 50 вернікаў, ад юнага да самага сталага ўзросту, нашай парафіі, якія разам з пробашчам Аляксандрам здзейснілі гэту пілігрымку. Яна ўзбагаціла духоўна кожнага пілігрыма. І дала адчуванне абароненасці сваёй Радзімы, якая жыве пад апякунствам Бога і нашага  малітоўнага звяртання да Неба.
Алена ЛЕВАНОВІЧ.
Фота прадастаўлена Аляксандрам БАРЫЛА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries