Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Форум маладых журналістаў прайшоў у Мінску

ІV форум маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых» – несумненна стаў адной з самых яркіх падзей верасня. У гэтым годзе на агульнай медыяпляцоўцы сабралася звыш 150 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з розных рэгіёнаў краіны. Сабраліся, каб абмеркаваць надзённыя праблемы медыясупольнасці, падзяліцца творчымі напрацоўкамі і падыскутаваць па актуальных пытаннях.

Форум маладых журналістаў прайшоў у Мінску па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», Беларускага саюза журналістаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. На працягу двух дзён супрацоўнікі як рэгіянальных, так і рэспубліканскіх СМІ ва ўзросце да 30 гадоў разам шукалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі, а заадно і павышалі свае прафесійныя  навыкі. Сярод удзельнікаў форуму было звыш 20 прадстаўнікоў Мінскай вобласці, у тым ліку Вілейшчыну прадстаўляла аўтар гэтых радкоў.
Праграму форума адкрыла фотавыстава БелТА «Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў», а таксама прэзентацыя конкурсных прац (сацыяльных ролікаў і творчых эсэ), былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Жыві і квітней Беларусь».
На пленарным пасяджэнні міністр інфармацыі Лілія Ананіч падкрэсліла, што журналістыка павінна адлюстроўваць грамадскую думку аб выбары будучыні краіны.
– Нацыянальнае інфармацыйнае поле ўяўляе шырокі спектр меркаванняў усіх жыхароў краіны. Вельмі важна, каб журналістыка фарміравала грамадскую думку наконт таго, якую краіну мы хочам выбіраць. Вядома, мы жадаем яе бачыць упэўненай, моцнай, квітнеючай. Будучыня краіны ў руках і маладых журналістаў. Сёння мы робім стаўку на моладзь у прамысловасці, аграрным сектары. І для журналістыкі гэтыя працэсы таксама тоесныя. Гэта прафесія – адказная, высокаграмадзянская. За кожным радком, словам стаіць журналіст. Таму вельмі важна, каб ён быў асобай. Толькі тады ён будзе вызнаваць сумленную журналістыку, тварыць у імя краіны, сваіх гледачоў, чытачоў, слухачоў, – адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Таксама ў гэты дзень перад удзельнікамі выступіў Ігар Карпенка, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Журналісты змаглі задаць пытанні на тэмы добраўпарадкавання сталіцы і заадно выказаць свае прапановы. Ігар Васільевіч падчас дыялогу адзначыў, што такога кшталту сустрэчы з’яўляюцца выдатнай магчымасцю пачуць думкі маладых: «У моладзі ёсць альтэрнатыўны, свежы погляд нават на самыя звычайныя падзеі і з’явы. Важна супаставіць сваё разуменне з іх бачаннем. Гэта, напэўна, той самы баланс, які ўлічвае адначасова энергію маладосці і вопыт старэйшага пакалення, каб паступова развіваць грамадства надалей. З гэтага пункту гледжання гутарка з маладымі журналістамі вельмі важная».
Цікавым для  маладых журналістаў стаў удзел у трэнінгах і майстар-класах у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», інфармацыйнага агенцтва БелТА, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» і ААА «Мінскія інфармацыйныя тэлевізійныя сеткі».
У час тэматычных сесій журналістам было прапанавана дзве тэмы: «Палітычная журналістыка: аб’ектыўнасць і прапаганда» і «Сацыялогія і СМІ». У час дыялогу кожны мог выказацца па тым ці іншым пытанні. У маладых журналістаў была магчымасць непасрэдна пагутарыць з калегамі, абмеркаваць хвалюючыя пытанні, пачуць палярныя меркаванні, павучыцца сакрэтам прафесіі ў прафесіяналаў.
Сапраўдныя дэбаты паміж моладдзю і карыфеямі беларускай журналістыкі разгарэліся падчас панэльнай дыскусіі «Журналістыка вачамі маладых». Напярэдадні дыскусіі былі сфарміраваны дзве каманды з маладых журналістаў. Першы этап – творчая прэзентацыя. Каманды распавядалі пра гісторыю выбару прафесіі і прадстаўлялі свае назвы. Другі этап дыскусіі – пытанні да апанентаў. Менавіта другі этап дазволіў найбольш глыбока прааналізаваць погляды маладых журналістаў, зразумець, якія праблемы іх хвалююць. На прапанову назваць тры ўмовы, якія зробяць беларускую журналістыку найлепшай у свеце, дзве каманды вывелі прынцыпы трох «А» і трох «Н»: аб’ектыўнасць, аператыўнасць, адказнасць і нешаблоннасць, навізна і нетрывіяльнасць.
Цырымонія ўручэння сертыфікатаў удзельнікаў стала завяршальным акордам мерапрыемства. І трэба адзначыць, што ўдзел у журналісцкіх форумах, безумоўна, дапамагае маладым людзям, якія толькі пачынаюць працаваць на ніве журналістыкі: пераняць досвед у больш дасведчаных калег па цэху, атрымаць дзейсныя парады, а таксама падзяліцца і сваімі напрацоўкамі. Падобныя мерапрыемствы заўсёды пакідаюць у душы толькі цёплыя пачуцці і жаданне сустрэцца з калегамі яшчэ не раз.
Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries