Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У інтэр’еры аграсядзібы, або Скары з каларытам даўніны

Калі запланаваны адпачынак у краіны Еўрасаюза не адбыўся з-за непаразумення з тураператарамі, а іншыя варыянты адпалі самі сабой, таксама па прычынах суб’ектыўнага характару, застаецца адзін выбар: аграсяліба. Менавіта ён надарыўся ў мяне падчас сёлетняга водпуску. Пра вёску Скары, хоць і ладны час адпрацавала на Мядзельшчыне ўласным карэспандэнтам абласной газеты, у інтэрнэце прачытала ўпершыню. Як і пра размешчаную там аграсядзібу, так сціпла, усяго ў некалькі радкоў, прарэкламаваную яе гаспадаром. Віктар Чорны абяцаў дах над галавой, рыбалку, збор ягад і грыбоў. Знайшоў, чым здзівіць – першае, што прыйшло ў галаву пасля такой некрасамоўнай прэзентацыі.  Але нацкавала на варыянт аграсядзібы звыклая журналісцкая дапытлівасць. А яшчэ – праставатая адкрытасць гаспадара, які ў тэлефоннай размове не хаваў, а нібыта завастраў  хібы сваёй, як ён зазначыў, недасканалай сялібы. Сярод праблемных момантаў ён назваў яе некаторую закінутасць. Маўляў, сам яшчэ працую, жонка – у замежжы, дзеці сваімі справамі заняты. Сярод пераваг – яблыневы сад, сёлета, наўздзіў, ураджайны, блізкасць возера  і адсутнасць бойкіх дарог. Прагнеце цішыні і спакою – тады будзе ў самы раз, – рэзюмаваў тэлефонны суразмоўца, на развітанне дадаўшы, што гатовы быць нашым  эфірным навігатарам у падарожжы да яго  аграсядзібы (самі, маўляў, вы наўрад ці трапіце сюды).

Да Мядзела вывела знаёмая ўжо да драбніц дарога  з дыхтоўным  асфальтным  пакрыццём. Мільгалі ўказальнікі з назвамі нарачанскіх курортаў, дзе неаднойчы даводзілася адпачываць. Санаторыі «Сосны», «Белая Русь», «Нарачанскі бераг»… Згадзіцеся, інтрыгуюча  гучала на іх фоне назва «Аграсядзіба У Віктара». За Мікольцамі дарога збілася на гравейку, мітусліва чапляючыся за платы вясковых хат, нібыта  назнарок заблытвала арыенціры.  Давялося ўсё ж звярнуцца за дапамогай да нашага «эфірнага» навігатара – і праз колькі хвілін на пыльнай вуліцы з прыбітай коламі машын чэзлай травой нас сустракаў гаспадар сядзібы, папярэдне гасцінна расчыніўшы  металічныя весніцы.
У рэстаўраванай пад бытавыя выгоды сялянскай хаце  нас чакала прасторная спальня з шырокім ложкам і двума канапамі. У яе інтэр’еры – камін, які, пэўна, служыць элементам «дэкора». Насценныя пано перайшлі хутчэй ад былых гаспадароў двара, бо ад іх патыхала адчувальным для кожнага вяскоўца каларытам даўніны. Птушаняты, вышытыя крыжыкам  «закансерваваны» ў шкляной рамцы. Штрыхавы накід алоўкам вечнага сюжэту Маці Божай з дзіцяткам… А на покуце – з’ява сучаснасці: тэлевізар  з вадкакрысталічным маніторам і лічбавай прыстаўкай. На кухні, акрамя газавай пліты, яшчэ і  мікрахвалевая печ, самы розны посуд, пачынаючы з чайніка і канчаючы кілішкамі розных аб’ёмаў. Адпачынак на ўлонні не пазбаўлены і гэтага варыянту. Каля альтанкі ў двары абсталяваны мангал. Крыху далей – цяпліца, з якой нават цераз шчыльную плёнку прабіваўся барвовы водсвет ад спелых памідораў. Забягаючы наперад, скажу, што Віктар дазваляў нам па патрэбнасці збіраць ураджай. Ды і яйкі штораніцы прыносіў ад рахманых, зусім свойскіх, курак, на якіх, праўда, адразу паклаў вока наш увогуле памяркоўны сабачка. Давялося зноў апрануць яго ў ашыйнік з павадком, чаму сабачая істота нават узрадавалася. Паколькі гэта павышала яе статус сярод астатняй жыўнасці сядзібы, якая вандравала сама па сабе.
Воддаль ад жылых пабудоў гаспадар выкапаў дзве штучныя сажалкі: адну – пад басейн, другую – для рыбы.  Карасікі на вуду чапляліся, але недаросткі. Таму без усякіх з нашага боку ваганняў вярталіся назад у сваю водную стыхію. Але… захапляў сам працэс.
Некалькі драўляных жэрдак, кінутых сярод  багны лясной сцежкі, сведчылі, што ў непагадзь тут стаіць вада, якая перакрывае шлях да возера. Дзякуючы сухому і спякотнаму лету, для нас гэта праблема не стаяла. Возера Мядзель – жамчужынка ў каралях Нарачы, мае празрыстую ваду і неглыбокі, аздоблены трыснягамі бераг. На ім дажывае веку стары човен. Яго акінуты выгляд выклікае незразумелы сум па тым гаспадары, які, пэўна, ужо ніколі не сядзе за вёслы, не панясецца па дробных хвалях мелкаводдзя туды, дзе прыцягальна цямнее глыбіня і плешчуць хвастамі, выгінаючыся пад сонечнымі промнямі, гнуткія, змеяватыя вугры.
Ссунутая колішнім ледніком каменная града ўносіць непаўторную адметнасць у абрысы ландшафту. Менавіта тут, сярод воднага і ляснога бязмоўя, пачынаеш адчуваць сябе часцінкай гэтага свету, які не з намі пачаўся і не з намі закончыцца. І ўсё ж мы мелі высокі гонар у ім быць.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 171 queries