14 верасня быў адметным у жыцці вілейскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа
15 сентября 2015 | Просмотров: 49
Панядзелак, 14 верасня, быў адметным у жыцці вілейскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа. Гэта дата пазначана ў календары каталіцкіх святаў. Яна дала назву храму і ў многім вызначае кірунак яго духоўнага існавання. Пра гэта гаварыў пад час святочнай літургіі ксёндз Аляксандр Барыла, дэкан вілейскага дэканата. Згодна гістарычных звестак, крыж, на якім прыняў пакутніцкую смерць Хрыстос,быў знойдзены менавіта ў гэтыя дні. У сувязі з падзеяй, у Іерусаліме, на Галгофе, вернікі ўзвялі дзве базылікі: Пакутнікаў і Уваскрасення. Менавіта ў верасні 335 года адбылося іх урачыстае благаславенне і перадача мясцоваму біскупу. На памяць аб гэтым штогод адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа.
Крыж – сімвал нашай веры, суперажывання пакутам Сына Чалавечага і адначасова пасланніка Нябёсаў. Пад уздзеяннем гэтых пачуццяў маліліся вернікі, з’яднаныя высокім парывам быць прыналежнымі да хрысціянскай супольнасці, да тых гуманістычных перакананняў, якія яна нясе свету.
Кожнаму з нас наканаваны свой крыж – і несці яго трэба ўдзячна і з годнасцю, як выпрабаванне, пасланае ў імя збаўлення.
Малітоўныя спевы гучалі пад сутарэннямі, а пасля і ў час працэсіі вакол храма. У духоўнай еднасці хрысціян – адна з важнейшых маральных каштоўнасцей нашага грамадства.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов