Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

16 верасня 2015 года а 17.30 у выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея адкрыецца выстава, прымеркаваная да 150-годдзя царквы Прападобнай Марыі Егіпецкай

Даведка:
У 1863 г. камер-юнкер Апалон Міхайлавіч Рэдкін з Арлоўскай губерніі ахвяраваў 11500 рублёў срэбрам на ўзвядзенне ў Паўночна-Заходнім краі (на тэрыторыі Беларусі) царквы на ўспамін аб рускіх воінах, якія загінулі падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў 1863 г.
Генерал-губернатар Паў-ночна-Заходняга краю М. М. Мураўёў, з благаславення мітрапаліта Іосіфа Сямашкі, месцам для будаўніцтва царквы выбраў Вілейку, бо на той час уезны горад не меў каменнага храма. Царква была асвечана ў гонар Прападобнай Марыі Егіпецкай (па жаданні А. М. Рэдкіна).
Царква будавалася вельмі хутка па праекту архітэктара Аляксея Полазава. Каменны пяцікупальны храм са званіцай быў разлічаны на 450 чалавек. Гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. На вялікіх гранях шатра званіцы размяшчаюцца гадзіннікі, грошы на якія ахвяравала мясцовае насельніцтва. Разны іканастас у два з паловай ярусы выкананы разбяром Фэндэрам, а абразы напісаны мастаком М. М. Васільевым («Тайная вячэра», «Багародзіца», «Марыя Егіпецкая», «Аляксандр Неўскі», «Збавіцель», «Тройца»). Міхаіл Мікалаевіч Васільеў (1826 – 1900) – прафесар гістарычнага жывапісу Санкт-Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў. Акрамя Вілейкі, абразы пэндзля М. М. Васільева ўпрыгожваюць саборы Рыгі і Жытоміра, польскую царкву ў Парыжы, Мікалаеўскую могілкавую царкву ў Севастопалі. Ён прымаў удзел у роспісу і мастацкім афармленні сабора Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
22 жніўня 1865 года царква прападобнай Марыі Егіпецкай была асвечана. З пабудовай Свята-Георгіеўскага храма (у 1874 г.) царква Прп. Марыі Егіпецкай прыпісваецца да яго з захаваннем за сабою права мець асобны клір.                                                                                      Сяргей ГАНЧАР.
Фота прадастаўлена аўтарам

Даведка:

У 1863 г. камер-юнкер Апалон Міхайлавіч Рэдкін з Арлоўскай губерніі ахвяраваў 11500 рублёў срэбрам на ўзвядзенне ў Паўночна-Заходнім краі (на тэрыторыі Беларусі) царквы на ўспамін аб рускіх воінах, якія загінулі падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў 1863 г.

Генерал-губернатар Паў-ночна-Заходняга краю М. М. Мураўёў, з благаславення мітрапаліта Іосіфа Сямашкі, месцам для будаўніцтва царквы выбраў Вілейку, бо на той час уезны горад не меў каменнага храма. Царква была асвечана ў гонар Прападобнай Марыі Егіпецкай (па жаданні А. М. Рэдкіна).

Царква будавалася вельмі хутка па праекту архітэктара Аляксея Полазава. Каменны пяцікупальны храм са званіцай быў разлічаны на 450 чалавек. Гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. На вялікіх гранях шатра званіцы размяшчаюцца гадзіннікі, грошы на якія ахвяравала мясцовае насельніцтва. Разны іканастас у два з паловай ярусы выкананы разбяром Фэндэрам, а абразы напісаны мастаком М. М. Васільевым («Тайная вячэра», «Багародзіца», «Марыя Егіпецкая», «Аляксандр Неўскі», «Збавіцель», «Тройца»). Міхаіл Мікалаевіч Васільеў (1826 – 1900) – прафесар гістарычнага жывапісу Санкт-Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў. Акрамя Вілейкі, абразы пэндзля М. М. Васільева ўпрыгожваюць саборы Рыгі і Жытоміра, польскую царкву ў Парыжы, Мікалаеўскую могілкавую царкву ў Севастопалі. Ён прымаў удзел у роспісу і мастацкім афармленні сабора Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

22 жніўня 1865 года царква прападобнай Марыі Егіпецкай была асвечана. З пабудовай Свята-Георгіеўскага храма (у 1874 г.) царква Прп. Марыі Егіпецкай прыпісваецца да яго з захаваннем за сабою права мець асобны клір.

Сяргей ГАНЧАР.

16 верасня 2015 года а 17.30 у выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея адкрыецца выстава, прымеркаваная да 150-годдзя царквы Прападобнай Марыі Егіпецкай.

На выставе будуць прадстаўлены дакументы з архіваў Беларусі і Літвы па будаўніцтву царквы, комплекс дакументаў з архіва храма, якія ахопліваюць перыяд з 1851 года да сярэдзіны ХХ ст. На выставе будуць прадстаўлены ўнікальныя прадметы культу і царкоўныя рызы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, а таксама вялікая калекцыя фотаздымкаў царквы перыяду 1890 – 1900, перыяду 1914 – 1919 гадоў, перыяду «за польскім часам» з калекцыі Вілейскага краязнаўчага музея, фотаздымкі Паўла Валынцэвіча пачатку ХХ ст., уласнай калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава і іншых прыватных калекцый.

Усе прадстаўленыя на выставе дакументы і прадметы культу – унікальныя і шырокай публіцы прадстаўляюцца ўпершыню. Асобным раздзелам на выставе будуць паказаны прадметы і дакументы з найбольш старажытных храмаў Вілейшчыны.

На адкрыццё выставы запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 173 queries