Эканамічныя катаклізмы не пагражаюць
Ніякія эканамічныя катаклізмы Беларусі не пагражаюць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка ў ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці.
«Які дэфолт?!» – сказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што дай Бог, каб у будучым годзе сітуацыя ў сельскай гаспадарцы была такая ж, як і ў гэтым. «Крыху са збожжам падвяло, а так у нас выдатны год», – адзначыў ён. «Вось і ўвесь дэфолт», – дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ні аб якім дэфолце ў Беларусі размовы не ідзе: у нас «ёсць што паесці, дзяцей накарміць (дзяцей мы ў школах і дзіцячых садах накормім) і апрануць».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў наступнай пяцігодцы неабходна будзе ўдзяліць увагу канкрэтным пытанням удасканалення сацыяльнай сферы ў вёсцы, дашліфаваўшы па шэрагу напрамкаў ужо зробленае. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што дзеці не павінны быць праблемай для бацькоў, асабліва ў вёсцы, маючы на ўвазе, што, напрыклад, у школу або дзіцячы сад іх павінны адвозіць і прывозіць на асобным аўтобусе. «Бацькі будуць спакойныя, калі з дзецьмі будзе ўсё нармальна. Вось гэта нам трэба дашліфаваць у наступнай пяцігодцы і дабудаваць аграгарадкі, дзе гэта яшчэ не зроблена. Каб у вёсцы ў нас чалавек жыў, гадаваў дзяцей і быў абсалютна спакойны за іх будучыню. Нават, калі дзіця ў горад не трапіць, не ўладкуецца ва ўніверсітэт – яно павінна ведаць, што патрэбна ў вёсцы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. БелТА
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








