На дварэ кастрычнік, а, здаецца, толькі-толькі скончылася гарачае лета. Засталося толькі ўзгадваць найбольш яркія моманты з тых гарачых (месцамі аж занадта) дзён, не сумаваць і чакаць наступнага года. І будзе чарговае лета, не менш цікавае і запамінальнае.
У бібліятэках на летні перыяд распрацавана праграма, у якую ўваходзіць мноства цікавых мерапрыемстваў. Іх мэта – падтрымаць, а камусьці і прывіць любоў да чытання. Не сакрэт, што ў сённяшнім свеце многім кнігу замяніў камп’ютар. Крыўдна. Як можна жыць без кнігі, сапраўднага цуда, як назваў яе пісьменнік Горкі!
Нашы летнія мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі вучні Ерхаўскай, Людвіноўскай школ, а таксама прыезджыя дзеці, былі на розныя тэмы: экалагічныя, патрыятычныя, забаўляльныя, пазнавальныя, спартыўныя… У гульнёвай форме мы знаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй кнігі, праводзілі разнастайныя конкурсы,віктарыны. Так, прайшоў конкурс летняга чытання «Лета, кніга, я, сябры», у якім прынялі ўдзел два дзесяткі юных чытачоў, захапіла юных цікавая віктарына па творах В.Біянкі; не пакінулі раўнадушнымі нашых чытачоў выставы «Гэтыя загадкавыя насякомыя», «У свеце жывёл», «У садзе, лесе і ў полі», віктарына «Свет вакол нас» і заданне «Зялёны доктар»; шматлікія спартыўныя гульні.
Трэба адзначыць, што нашы юныя чытачы, як і дарослыя, дапамагаюць бібліятэцы – дораць ёй кнігі, якія з задавальненнем прачытае нехта яшчэ.
Увогуле ж, лета мы прыгадваем як не толькі адпачынак, але і як час напружанай працы. Працы сумеснай – нашай і дзяцей. Сваім лепшым юным чытачам, пераможцам конкурсаў і віктарын, мы ўручалі запамінальныя прызы, за якія шчыра дзякуем РК ГА «БРСМ».
Жанна АНДРЫЕЎСКАЯ,
загадчыца Ерхаўскай бібліятэкі
Свет пад назвай Кніга…
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








