Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Надрукаваны дзве дзіцячыя кніжкі Віктара Кажура

Прызнаюся шчыра: абедзве дзіцячыя кніжачкі нашага земляка Віктара Кажуры прачытала, што называецца, залпам: «Азбуку ў вершах і малюнках», якая ўбачыла свет у мінулым годзе, і сёлетнія «Паэтычныя забавы» (толькі-толькі выйшла кніжачка ў свет, яшчэ цёпленькая!). Напісаныя нашай сакавітай мовай, зразумелыя і светлыя радкі, прыгожая ілюстрацыя – усё гэта, безумоўна, захопіць нашых дзетак. Ды і ўжо захапіла… Паспрабуйце купіць ў кнігарнях «Азбуку…» – наўрад ці атрымаецца. Значыць, знайшла яна свайго чытача. Тое ж, упэўнена, будзе і з «Паэтычнымі забавамі».

– Яшчэ ў 2013 годзе мы разам з маёй вучаніцай Бажэнай Мацюк выпусцілі кніжку «Гэта ўсё – Радзіма наша», – падзяліўся паэт. – А прычына з’яўлення гэтых кніжак для дзетак і звычайная, і незвычайная: у нашай хаце заззялі два маленькія сонейкі – спачатку нарадзілася ўнучка Ангелінка, а потым – унучак Цімошка. Цудоўных твораў для дзяцей шмат, але ж мне хацелася, каб гэта было – маё,для маіх унукаў. Так з’явілася адна кніжка, затым другая. Пасля падумалася: чаму толькі маім унукам? Няхай чытаюць вершы мамы і таты сваім дзеткам. А я як аўтар вельмі хацеў простымі і даступнымі словамі паказаць маленькім чытачам і слухачам багацце і хараство нашай радзімы, мілагучнасць беларускай мовы.

Абрыкосы, апельсіны
І чубаты ананас
Мы нясём для Ангеліны,
Што чакае ў госці нас.
Альбо яшчэ:
Бусел крочыў да балота
Ды сустрэў там… бегемота:
– Ты чаго тут затаіўся?
Ці ў балота праваліўся?
Гэта – з «Азбукі… » Віктара Кажуры. А вось гэта – з «Паэтычных забаў»:
Гляньце: сонейкавы дзеткі –
Расцвілі на полі кветкі,
А над імі загулі
Таўстабокія чмялі…
І напісана, і чытаецца з душою светлаю дзіцяці…
Надарыцца вам, паважаныя сябры, убачыць у кнігарнях кніжкі Віктара Кажуры, абавязкова купіце сваім дзеткам. Не пашкадуеце. А сёння для нашых маленькіх чытачоў паэт прапаноўвае новыя вершы, і мы ўсе разам адправімся ў віртуальнае падарожжа ў поле, лес, сад, каб на свае вочы ўбачыць незвычайнае ў звычайным.
Ірына БУДЗЬКО
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 171 queries