Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В музее открылась выставка теонотафилии

Вілейскі краязнаўчы музей працягвае знаёміць віляйчан з цікавымі калекцыямі ў рамках культурна-выставачна-адукацыйнага праекта «Тыдзень калекцыянера».

Нагадаем, культурна-выставачна-адукацыйны праект пачаў рэалізоўвацца ў сакавіку 2015 года. Распачаўся ён цікавай калекцыяй нумізматыкі і баністыкі, дзе наведвальнікі знаёміліся з гісторыяй грашовага абарачэння, а таксама з культурай і традыцыямі розных краін свету. Затым былі такія калекцыі: філумінія (запалкавыя карабкі), фалерыстыка (узнагароды) і іншыя.
У працяг нашага праекта ў ліпені ўсім віляйчанам і гасцям нашага горада прапаноўваем наведаць новую, не меньш цікавую выстаўку, на якой будзе прадстаўлена калекцыя тэанатафіліі (чайныя пакецікі).
Чай з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных напіткаў ва ўсім свеце. Незвычайны смак, чая, мноства сартоў, водар, лекавыя якасці захапілі вялікую колькасць паклоннікаў з розных краін свету. У наш імклівы час не заўсёды можна пабалаваць сябе сапраўднай чайнай цырымоніяй, і ўсе больш людзей аддае перавагу чаю ў пакеціках.
Тэхналагічная эвалюцыя чая пачалася ў ХІХ стагоддзі, калі англічане ўвялі ў эксплуатацыю чайныя фабрыкі і вытворчасць чаю стала аўтаматызавана. Гэта пацягнула за сабой буйнае развіццё новых спосабаў ператварэння чайнага ліста ў сыравіну для прыгатавання напою.
У 1904 годзе амерыканскі камерсант Томас Саліван упершыню прапанаваў незвычайны спосаб выкарыстання чая. Ён пачаў рассылаць сваім заказчыкам партыі розных сартоў чая ў шаўковых мяшочках. У кожным з мяшочкаў была тая колькасць чайных лістоў, якая неабходна для заварвання аднаго кубка. Мэтай рассылкі з’яўляецца не жаданне спрасціць чайную цырымонію. Важна, каб людзі змаглі параўнаць розныя сарты чаю, не купляючы вялікія партыі, і затым вызначыцца з выбарам.
Праз некалькі гадоў, у час Першай сусветнай вайны, чайная кампанія ў Дрэздане ўзяла гэтую ідэю і стала выкарыстоўваць марлевыя пакецікі для пастаўкі чаю ў армію. Салдаты называлі гэтыя пакецікі «чайныя бомбы», з-за таго, што пры жаданні можна было ў любы момант хутка выпіць конаўку чая. Спачатку мяшочак ствараўся ўручную, толькі ў 1929 годзе з’явіліся першыя фабрычныя пакецікі.
У дваццатых гадах заварванне чаю пры дапамозе чайнага пакеціка зацікавіла амерыканскага інжынера Фей Осбарна, які працаваў у кампаніі па вытворчасці розных сартоў паперы. Ён падумаў, што можна паспрабаваць пашукаць такі сорт паперы, які будзе танней шоўка, марлі або газет і не будзе валодаць ніякімі ўласнымі смакамі. Праз некалькі гадоў Фей Осбарн вынайшаў чайную паперу і выкарыстаў для стварэння пакецікаў чая. З цягам часу вынаходніцтва Фей Осбарна пачало выкарыстоўвацца для упакоўкі мяса, сталовага срэбра, электратэхнічных вырабаў.
Не меньш чым стагоддзе спатрэбілася чайнаму пакеціку, каб дабрацца да Велікабрытаніі, але там ён не набыў вялікай папулярнасці. У 1950 годзе фірма Teekanne прапанавала ўпакоўваць чайныя лісты ў двухкамерныя пакецікі з тонкай фільтраванай паперы. Пры гэтым клей увогуле не выкарыстоўваўся. Гэта значна палепшыла якасць чаю і чайныя пакецікі пачалі выкарыстоўвацца ў многіх краінах свету. Зараз у вырабе пакеціка чаю выкарыстоўваецца папера-фільтр, запатэнтаваная амерыканскай фірмай Dexter. Ну, а сам чайны пакецік быў запатэнтаваны толькі ў 1952 годзе фірмай паспяховага вытворцы чаю па фаміліі Ліптон.
Сёння чайныя пакецікі – не толькі сродак хуткага прыгатавання чаю, але і прадмет збіральніцтва. Некаторыя гурманы настолькі палюбілі чай, што стварылі нават цэлы культ, тыповым прыкладам гэтага можна лічыць тэанатафілію – калекцыяніраванне чайных этыкетак і пакецікаў.
Першымі калекцыянерамі чайных этыкетак былі брытанцы. Яны славіліся сваімі чайнымі цырымоніямі. З цягам часу гэта захапленне пачынае распаўсюджвацца, з’яўляюцца новыя дызайнерскія рашэнні чайных этыкетак, чайных пакецікаў, чайных каробак. Тэанатафілія пашырае геаграфію і набывае папулярнасць у Нідэрландах, Чэхіі, Бельгіі, Даніі, Расіі, Беларусі…
Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы
супрацоўнік музея

Выстаўку тэанатафіліі можна наведаць да 21 ліпеня 2015 года ў зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей», г. Вілейка, пл. Свабоды,1, тэлефон для даведак 5-41-47.

Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы супрацоўнік музея

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 130 queries