Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Твой выбар

25 верасня ў ДУА «Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Вілейкі» ў гонар 90-годдзя камсамола Беларусі прайшоў міні-форум «Твой выбар». У ім прынялі ўдзел члены Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі, члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, бацькі і настаўнікі.

90 гадоў дзейнасці камсамола Беларусі – гэта час яркіх ініцыятыў і значных здзяйсненняў. Нягледзячы на тое, што час сёння іншы, задачы застаюцца тыя ж. Таму падчас мерапрыемства адчувалася сувязь пакаленняў. Моладзь XXI стагоддзя таксама накіравана на добрыя справы. Трэба толькі знайсці справу па душы і зрабіць свой выбар.
На форуме былі прадстаўлены розныя пляцоўкі, якія давалі ўяўленне пра накірункі дзейнасці БРСМ.
Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана стварыць эмблему валанцёрскага руху «Добрае сэрца». Усе праекты будуць перададзены ў Цэнтр карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі, дзе дзеці-інваліды выберуць лепшую эмблему. Была магчымасць паўдзельнічаць у падрыхтоўцы праектаў па здароваму ладу жыцця «Будзь здаровы!».
Рэзананс у душах моладзі выклікалі аповеды бацькоў і настаўнікаў аб іх будатрадаўскай дзейнасці. Пасля гэтага ўсе з вялікім захапленнем прыняліся ўзводзіць будынкі з даміно.
У фінале сустрэчы ўсе перамясціліся на вясковы двор, каб паўдзельнічаць у праекце «Уладар сяла». Гарадскія жыхары з лёгкасцю змаглі запрэгчы каня і амаль цалком справіліся з пасевам сельскагаспадарчых культур.
Удзел у мерапрыемстве запаліў сэрцы прадстаўнікоў усіх пакаленняў на стваральную працу дзеля сённяшняга і будучага сваёй краіны.
Хочацца пажадаць моладзі XXI стагоддзя поспехаў у працы і вучобе, невычэрпнай энергіі і творчага запалу.
Тамара ТОМКАВІЧ,
педагог-арганізатар

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries