Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прыроджаная гандлярка

Стаю ля гандлёвай палаткі, выбіраю шампунь. Асартымент, трэба сказаць, багаты, аж вочы разбягаюцца. Гаспадыня палаткі, гаваркая кабета сярэдніх гадоў, усё не адступаецца, характарызуючы змесціва кожнай бутэлечкі. Тое добра, другое – карысна, трэцяе – танна.
– А ёсць такое, каб тры ў адным? – жартам перабіла я яе.
– Ёсць, – ні на хвілінку не разгубілася прадавец і ледзь не на вуха мне зашаптала: – Вось гэты шампунь проста цуд! Не пашкадуеце… Нават  мая дачка ім карыстаецца!
Не ведаю, хто такая «яе дачка», а жанчына  ў палатцы, падумалася, на сваім месцы – прыроджаная гандлярка.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries