Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 19 снежня 2010 года. Такое рашэнне прынята 14 верасня на пасяджэнні 5-й, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Усе прысутныя 108 дэпутатаў аднадушна прагаласавалі за гэту дату.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і Выбарчым кодэксам,Палата прадстаўнікоў,не пазней як за 5 месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў Прэзідэнта Беларусі,назначае выбары Прэзідэнта. Яны праводзяцца не пазней як за два месяцы да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. Такім чынам, згодна з дзеючым заканадаўствам, выбары Прэзідэнта Беларусі павінны прайсці не пазней як 6 лютага 2011 года.
Як паведамлялася, пры вызначэнні даты выбараў Пастаянная камісія па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту зыходзіла з таго, каб забяспечыць максімальны ўдзел грамадзян у выбарчай кампаніі і правесці яе ў зручны для выбаршчыкаў час. Правядзенне выбараў да канца года дасць магчымасць без траты часу на выбарчы працэс літаральна з пачатку 2011 года ажыццяўляць задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговы год і пяцігоддзе. Акрамя таго, пачатак года насычаны свецкімі і рэлігійнымі святамі, таму гэты перыяд не зусім зручны для правядзення выбараў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці 5-й, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання адзначыў: «Мы прынялі рашэнне аб правядзенні 19 снежня 2010 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З улікам значнасці гэтай падзеі для краіны ў нас наперадзе сур’ёзная і адказная арганізацыйна-палітычная работа як у парламенце, так і ў выбарчых акругах, каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй». БелТА
ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ НАЗНАЧАНЫ НА 19 СНЕЖНЯ 2010 ГОДА
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







