Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейка, гарадскі парк. 9 мая 1945 года

Сярод шматлікіх дакументаў і фотаздымкаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўвае музей, асабліва ўнікальны і дарагі сэрцу віляйчан фотаздымак. Яго некалькі гадоў назад даслаў у музей Кузняцоў Сцяпан Аляксеевіч, які са жніўня 1946 года па красавік 1950 года працаваў першым сакратаром Вілейскага гаркама КП(б)Б.
Невялічкі, пажаўцелы ад часу аматарскі фотаздымак – на мітынг з нагоды заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў гарадскім парку сабраліся жыхары горада, партыйныя і савецкія работнікі, удзельнікі вайны – партызаны і падпольшчыкі, франтавікі, якія яшчэ не паспелі нават зняць гімнасцёркі.
Па-вясеннему цёплы, сонечны дзень. На тварах – усмешкі і добры настрой, нягледзячы на раны, нанесеныя вайной, на страты, боль і слёзы. Гаварылі, напэўна, пра цяжкасці аднаўленчага перыяду, падводзілі першыя вынікі гэтай работы, успаміналі загінуўшых. Наперадзе яшчэ шмат цяжкасцей і выпрабаванняў, але з тым вера і надзея на лепшую будучыню і самае галоўнае – мірнае неба над зямлёй.
Шаноўныя ветэраны, удзельнікі і сведкі вайны! Мы ўдзячны вам за Перамогу. І колькі б часу не аддзяляла нас ад памятных падзей Вялікай Айчыннай вайны, гераізм і подзвіг яе ўдзельнікаў назаўсёды застануцца ў памяці народнай і будуць служыць для маладых пакаленняў прыкладам стойкасці, адвагі і самааданасці.
Вольга КОЛАСАВА,  старшы навуковы супрацоўнік музея

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries