Праект “Тыдзень калекцыянера” працягваецца. З 14 па 23 красавіка ў зале выстаў імя Н. Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” прадстаўляе новую цікавую калекцыю “Філуменія”. На ёй будуць прадстаўлены запалкавыя карабкі і этыкеткі.
Калекцыяніраванне запалкавых карабкоў і этыкетак сёння з’яўляецца дастаткова рэдкім хобі. Філуменія, як захапленне, належыць да ліку дастаткова ўзроставых захапленняў, так як яна ўзнікла практычна адразу, са з’яўленнем у продажы запалкавых карабкоў. Першыя запалкавыя этыкеткі, якія знаходзяцца ў некаторых выдатных калекцыях, на сёння ўжо адсвяткавалі свой 200-гадовы юбілей, яны датуюцца 1810-1815 гадамі.
Тэрмін «філуменія» паходзіць ад грэцкага «phileo» – люблю і лацінскага «lumen» – агонь ці святло. Яго прыдумала брытанская калекцыянерка Марджоры Эванс. Шырокі размах збіральніцтва запалкавых этыкетак набыло ў 1826-1827 гадах у сувязі з масавым выпускам запалак, якія вынайшаў англічанін Джонам Уолкер. Што датычыцца Расійскай імперыі, то ў ёй захапленне калекцыяніраваннем запалкавых этыкетак зарадзілася яшчэ да пачатку выпуску айчынных запалак. Этыкеткі траплялі ў краіну разам з рускімі падарожнікамі і першапачаткова лічыліся своеасаблівымі рэдкімі сувенірамі. Паступова, да канца Першай сусветнай вайны, з’явіліся ўладальнікі вялікіх па тых часах збораў падобных этыкетак. Але затым цікавасць да гэтага віду захаплення згасла, бо яго пачалі лічыць «буржуазным». Аднак час узяў сваё, і пасля 30-х гадоў ХХ стагоддзя філуменія зноў увайшла ў моду, прычым атрымала вялікае распаўсюджанне, і ўвайшла ў лік шасці афіцыйна дазволеных відаў калекцыяніравання.
На выставе “Філуменіі” наведвальнік пазнаёміцца з гісторыяй запалак, убачыць невялікія творы мастацтва, на якія мы не заўсёды звяртаем увагу, але ж яны з’яўляюцца адлюстраваннем нашай гісторыі, культуры і традыцый, а таксама нашых захапленняў. Калекцыяніраванне запалкабых карабкоў і этыкетак – займальны занятак, распаўсюджаны ва ўсім свеце.
Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы супрацоўнік музея
Жалко, что 2 года назад я это не прочитал :O(