Паважаныя Парафіяне і жыхары Вілейшчыны!
У гэты велікодны час жадаю, каб Хрыстус сустрэў нас, так, як вучняў па дарозе ў Эмаўс, і ўчыніў, каб нашыя сэрцы запалалі новай любоўю да Яго і нашых блізкіх. Езус жыве ў супольнасці Касцёла і з’яўляецца прычынай нашай радасці і надзеі на жыццё вечнае. Насуперак закону смерці, Любоў Божая выпраменьваецца з глыбіні пустой грабніцы і асвятляе цемру нашага жыцця, надае яму сэнс, кірунак і мэту. Мы сустракаем Яго на нашых дарогах жыцця, у нашай з вамі штодзённасці – тлумачачага Пісанне, схіляючагася над чалавекам усіх часоў, у жэсце прабачэння і міласэрнай любові.
”Мы абвяшчаем тую радасць, якую нам дае Дух Святы, каб дайшла яна да ўсіх сэрцаў, запальваючы ў іх святло надзеі, якае не згасае. Хрыстус жыве!” – навучае Папа Францішак. Жадаю, каб Пан даў нам удзел у Яго Уваскрасенні, каб мы здолелі прыняць Яго як жывога і дзейнічаючага пасярод нас Бога.
Я віншую ўсіх вернікаў, усіх хрысціян і людзей добрай волі, якія яшчэ толькі ў пошуках Бога, з радасным святам Уваскрасення Пана нашага Езуса Хрыста. Няхай радасць Уваскрасення напоўніць нашыя сэрцы радасцю і сапраўдным спакоем, якое мае сваю крыніцу ў прабачэнні і паяднанні. Няхай такі супакой ахіне ўвесь свет.
Сардэчна запрашаю да ўдзелу ў святкаванні перамогі Хрыста!
Дзекан Вілейскі кс. Аляксадр БАРЫЛА
Расклад святочных набажэнстваў у касцёле Узвышэнне Святога Крыжа ў Вілейцы
4 красавіка, Вялікая Субота
У Вялікую Суботу Касцёл трывае ў малітоўным чуванні перад грабніцай Хрыста.
Асвячэнне велікодных страваў адбудзецца кожную гадзіну з 8.00 да 17.00.
Пасхальная Літургія распачнецца ў 21.00, злучаная з усяночным чуваннем.
5 красавіка, Нядзеля
Змёртвыхпастання Пана
Пасхальная працэсія і Святая Імша адбудзецца ў 7.00.
Святая Імша ў 12.00 і 18.00
6 красавіка, Панядзелак
у актаве Пасхі
Святая Імша ў 12.00 і 18.00
/p


