Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Велікоднае віншаванне вернікам-католікам

Штогод адзначаюць хрысціяне дзівоснае уваскрашэнне сына Бога. Спаўна выконваюць старадаўнія абрады, з надзеяй глядзяць у будучыню.

У гэтыя вясновыя дні аднаўляецца і квітнее ўсё навокал. Радасны перазвон зноў абвяшчае аб адбыўшымся цудзе і заклікае ўславіць Хрыста, памаліцца за дзяцей і блізкіх, за родную краіну.

Многія стагоддзі Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, дапамагае жыць у любові і згодзе, сумленна і плённа працаваць.

Сардэчна віншуем вернікаў-католікаў са светлым святам Вялікадня.

Няхай гэтае свята, дарагія сябры, вы сустрэнеце з чыстым сэрцам і ясным поглядам.

Шчыра жадаем усім здароўя, дабрабыту, цяпла, святла. Няхай пануе ўзаемаразуменне і шчасце ў кожнай сям’і.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries