Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Канцэртнай пляцоўкай стала хата

Прымаць падарункі прыемна заўсёды. Кожнаму – і дзіцяці, і даросламу. І праўду кажуць, што зусім няважна, колькі каштуе той падарунак. Галоўнае – каб быў ён ад душы, з цёплай і добрай энергетыкай, якая грэе…

Напярэдадні жаночага свята такія цёплыя падарункі куранецкія самадзейныя артысты падрыхтавалі для насельніц мясцовага дома-інтэрната і для жыхарак аддаленай вёсачкі Галінова. У інтэрнат наведаліся дружнай камандай, у складзе якой былі работнікі сельскіх клуба і бібліятэкі, а таксама вучні мясцовай школы. Артысты падарылі жанчынам цудоўную канцэртную праграму, і гэта стала найлепшым падарункам. Зала з задавальненнем падпявала, бо песні гучалі знаёмыя, блізкія да болю: пра родную вёску і бацькоў, пра каханне і прыгажосць беларускай зямлі…
А ў Галінова імправізаванай канцэртнай пляцоўкай стала на пэўны час хата Ганны Іванаўны Шыкавец, дзе сабраліся і вяскоўцы, і артысты. І так цёпла і ўтульна было ўсім разам! Уручаліся і музычныя падарункі, і кветкі, зробленыя рукамі юных куранецкіх майстроў. Было свята і ўсе былі разам, адной сям’ёй – і усведамленне гэтага грэла.
Ірына БУДЗЬКО.
На здымках: віншаванне ў Галінове (злева) і ў Куранецкім доме-інтэрнаце.
Фота прадастаўлена Куранецкім СДК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 171 queries