20 снежня праходзіў фінал спаборніцтваў па баскетболу ў рамках раённай спартакіяды навучэнцаў сярод каманд юнакоў і дзяўчат устаноў адукацыі Вілейскага раёна групы «В». Спаборніцтвы праводзіліся на базе Вілейскай гімназіі №1 “Логас” (дзяўчынкі), Вілейскай гімназіі № 2 (юнакі).
Каманду юнакоў ДУА “Ільянская сярэдняя школа ім. А. А. Грымаця” прадстаўлялі 10 навучэнцэў, сярод іх Буркевіч Ягор, Шупенька Яўген, Жаўняровіч Аляксандр, Якубчык Анатоль, Судніковіч Аляксандр, Мікуліч Дзмітрый, Косак Максім, Шалуха Міхаіл, Шульгач Павел, Вараўка Раман. Рыхтаваў каманду да гэтых адказных спаборніцтваў настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Аляксеевіч Шэры.
Канешне, мы хваляваліся, бо вельмі хацелася перамагчы.
Але бадзёры настрой капітана каманды Максіма Косака ўсяліў у нас надзею, што мы мацнейшыя. І ў хуткім часе нашай камандзе ўдалося гэта даказаць. Гульня за гульнёй баскетбалісты Ільянскай школы ўпэўнена ішлі да перамогі. Перамаглі каманду Любанскай сярэдняй школы (34:21).
А ў апошнім паядынку з лікам 25:13 перамаглі каманду Куранецкай сярэдняй школы.
Нас, балельшчыкаў, перапаўняла радасць і гонар, але прыемныя навіны на гэтым не скончыліся. У аналагічных спаборніцтвах сярод дзяўчат у гімназіі №1 “Логас” каманда нашых навучэнак (Бажэлка Ксенія, Спірыдовіч Карына, Нікалаева Кацярына, Урбан Святлана, Крэнь Вікторыя, Жаўняровіч Ірына, Кузьміна Вольга, Зюзюн Ганна, Палаянская Анастасія, Нікалаева Анастасія, Нікалаева Кацярына) таксама стала лепшай. Падрыхтаваў каманду настаўнік фізічнай культуры Уладзімір Ігнатавіч Габрыновіч.
Такім чынам, у родную школу баскетбалісты “прывезлі” адразу два першыя месцы.
Наталля МІХАЛЕВІЧ, вучаніца 11 класа ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А. А. Грымаця”.
Фота прадастаўлена аўтарам
Баскетбол: У ильянцев два первых места
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ



