Гаспадаркі Беларусі намалацілі 1 млн. 86,9 тыс. т збожжа. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Дар’я Казлоўская.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур складае 31 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць – у Гродзенскай вобласці (40,9 ц/га). Больш за ўсё намалочана збожжа ў Гомельскай вобласці – 338,4 тыс. т. На другім месцы па намалоту Брэсцкая вобласць (213,9 тыс. т), на трэцім – Магілёўская (194,8 тыс.т). Гаспадаркі Мінскай вобласці намалацілі 166 тыс. т, Гродзенскай – 89 тыс. т, Віцебскай – 85 тыс. т.
Усяго збожжавых і зернебабовых культур у рэспубліцы ўбрана на 351,1 тыс. га (14,4 працэнта плана). Па тэмпах уборкі лідзіруюць гаспадаркі Гомельскай вобласці (33,8 працэнта задання). У Магілёўскай ужо ўбрана 18,5 працэнта гэтых культур, у Брэсцкай вобласці – 18,1 працэнта, у Мінскай – 8,9 працэнта, у Віцебскай – 6,7 працэнта, у Гродзенскай – 6,2 працэнта.
Пачалася ўборка піваварнага ячменю. Яго ўбрана на 12,1 тыс. га (14,3 працэнта да пасеянага). Намалочана ячменю 41,6 тыс. т пры ўраджайнасці 34,3 ц/га.
Азімы рапс убраны ўжо на 224,5 тыс.га (82,7 працэнта плана). Яго намалочана 360,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці насення 16,1 ц/га.
БелТА
Гаспадаракі Беларусі намалацілі больш як 1 млн.т. збожжа
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







