Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Уборцы – тэмпы і комплекснасць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў 21 ліпеня даклады губернатараў Віцебскай і Гродзенскай абласцей аб ходзе ўборачнай кампаніі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
На 21 ліпеня ў рэгіёнах убрана прыкладна па 6 працэнтаў плошчаў збожжавых, завяршаецца ўборка азімага рапсу (убрана ўжо больш за 75 працэнтаў). Як далажылі Прэзідэнту Аляксандр Косінец і Сямён Шапіра, у бліжэйшыя дзень-два вобласці выйдуць на масавую ўборку збожжавых з тэмпам каля 5 працэнтаў штодзень.
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу губернатараў на неабходнасць нарошчвання тэмпаў уборкі, яе якасць, мінімізацыю страт вырашчанага ўраджаю. Ён таксама запатрабаваў своечасова і рацыянальна правесці ўборку саломы, выкарыстаць яе як арганічнае ўгнаенне, а таксама забяспечыць пасеў азімага рапсу ў аптымальныя тэрміны.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries