Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў павіншавалі пенсіянерку і абкасілі падворак

Гасцям з райаддзела ўнутраных спраў віляйчанка Таісія Пятроўна Норка абрадавалася. Таму, што наведаліся яны ў адметны для кожнага пенсіянера дзень – Дзень пажылых людзей. А яшчэ і таму, што ёй, удаве ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, немаладой ужо жанчыне, заўсёды прыемна пагутарыць з людзьмі, пачуць нешта новае, падзяліцца набалелым.

У свой час Таісія Пятроўна працавала фельчарам медвыцвярэзніка ў Вілейцы. Ужо ў далёкім 1995-ым выйшла на пенсію. Чалавек няўрымслівы і неабыякавы, яна, аднак, стараецца жыць напоўненым жыццём, быць у курсе ўсіх навін.
– А мы да Вас, Таісія Пятроўна, не з пустымі рукамі, – павіншаваўшы бабулю са святам, сказала Кацярына Млечка, намеснік начальніка райаддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню. – Гародніну Вам прывезлі на зіму.
Тры мяшкі бульбы, па мяшку морквы і капусты Таісіі Пятроўне даставілі.
На ўсю зіму хопіць пенсіянерцы вітаміннай прадукцыі. А паколькі жыве жанчына ў прыватным доме, вырашылі міліцыянеры абкасіць ёй і падворак. Працавалі Іван Пляско і Віктар Хадасевіч ад душы.
Да слёз расчулілася Таісія Пятроўна ад такой увагі і дапамогі. Увагі рэальнай, дапамогі канкрэтнай.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлены Кацярынай МЛЕЧКА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries