Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Два пісьмы-падзякі прыйшлі на днях у рэдакцыю

Два пісьмы-падзякі прыйшлі на днях у рэдакцыю. Пісьмы шчырыя, ад сэрца ад паважаных людзей. Першае – ад былой настаўніцы малалетняга вязня Антаніны Яфімаўны Бурак. Вось што яна напісала: «Нам, пажылым людзям, пры наведванні паліклінікі хочацца сустрэць урача, які чуе хворага і адгукаецца на яго просьбы. Пры чарговым наведванні медустановы я трапіла на прыём да маладых спецыялістаў, якія ведаюць сваю справу: Зенкевіч В. Ю., Блажко Д. С., Юдо С. П., Пятрышчавай Н. А.. Асаблівую падзяку выказваю хірургу-гінеколагу Ціток Юліі Сяргееўне. Вы выбралі высакародную прафесію, у Вашых руках – жыццё і здароўе людзей. Я ад усёй душы дзякую і жадаю ўсім здароўя, дабрабыту ў сем’ях, вытворчых поспехаў, каб прафесіяналізм, цярпенне і чуласць былі пастаяннымі ў Вашай рабоце».
І яшчэ адзін гэтакі ж цёплы ліст. Яго даслалі пенсіянеры вёсак Сіўцы і Заазер’е. «Мы шчыра дзякуем старшыні Любанскага сельвыканкама Уладзіміру Міхайлавічу Чуковічу, – напісалі яны, – за ўважлівыя і спагадлівыя адносіны да нас. На працягу доўгага часу могілкі ў Сіўцах не былі агароджаны. Сюды, здаралася, заходзілі нават дзікія жывёлы. З-за адсутнасці маста праз рэчку Чорная жыхарам Заазер’я трэба было ісці ў абыход, штодля нас, пенсіянераў, не заўсёды па сілах. Цяпер мост ёсць. Вялікі дзякуй старшыні за гэту работу. Спадзяёмся, што канчатковае добраўпарадкаванне могілак будзе закончана сёлета восенню. Добрага Вам здароўя!»
Чытаеш і яшчэ раз пераконваешся, як важна чалавеку, асабліва немаладому, адчуваць увагу да сябе, павагу і клопат.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries