Убраць травы першага ўкосу да 15 чэрвеня – такая стаіць задача перад корманарыхтоўшчыкамі Міншчыны. Па тэмпах зялёнага жніва Вілейскі раён апераджае сярэднеабласны паказчык. Згодна інфармацыі райсельгас-упраўлення, па стане на 10 чэрвеня, у нас скошана 68 працэнтаў траў першага ўкосу. Аналіз даных сведчыць, што самыя высокія тэмпы касьбы – у адкрытым акцыянерным таварыстве «Сцешыцы» (136%). Па 95 працэнтаў – у «Нарачанскіх зорах» і ўнітарным прадпрыемстве «Вілія-агра», 82 – у філіяле «Усходні», 73 – у «Чурлёнах».
На нядаўняй вытворчай нарадзе старшыня райвыканкама Віктар Кот адзначыў зладжаную працу корманарыхтоўшчыкаў ААТ «Новая Вілія» і райаграсэрвіса. Дарэчы, раёнка публікавала матэрыялы аб ходзе зялёнага жніва ў гэтых сельгасарганізацыях. І таксама акцэнтавала ўвагу на яго тэмпах і якасці.
У чатырох сельскагаспадарчых калектывах раёна пры нарыхтоўцы кармоў выкарыстоўваецца палімерная плёнка. Найбольш эфектыўна прымяняюцца новыя тэхналогіі ў ААТ «Нарачанскія зоры» і філіяле «Усходнім». У першым у плёнку ўпакавана ўжо 1264 тоны кармоў, ненамнога адстае філіял – 1223 тоны. Найбольш кормаадзінак на ўмоўную галаву жывёлы змаглі нарыхтаваць у «Новай Віліі» (9,2). Следам ідуць «Сцешыцы» (8,94), «Юнік-Агра» (6,53), філіял «Усходні» (6,46).
Сена – традыцыйны корм сялянскага падвор’я, практычна не нарыхтоўваецца. Надвор’е сваволіць дажджамі. І дасушыць скошаную траву на пакосе праблематычна. Таму па 15 тон сена закладзена толькі ў адкрытых акцыянерных таварыствах «Сцешыцы» і Першы Беларускі», 24 тоны – у «Даўгінаве».
Але наракаць на капрызы нябёсаў – марная справа. Гэта разумеюць корманарыхтоўшчыкі Вілейшчыны, робячы ў першым укосе стаўку на сянаж.
Марыя КУЗАЎКІНА
Убраць травы першага ўкосу да 15 чэрвеня – такая стаіць задача перад корманарыхтоўшчыкамі Міншчыны
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ