Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Травы паспелі!

Калі нумар ужо быў падрыхтаваны да друку, адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама. На ім, з усёй адпавядаючай яму актуальнасцю, пастаўлена пытанне адкрыцця сезону корманарыхтовак.
– З сённяшняга дня пачынаем масава працаваць на корманарыхтоўках, – вызначыў задачу кіраўнік раённай выканаўчай улады Віктар Кот. Атрымаем якасныя кармы – забяспечым пагалоўю будучае на цэлы год, – гэту думку не раз пацвердзіў Віктар Іосіфавіч, акрэсліваючы кола неадкладных пытанняў, якія сёння актуальныя для сельгаспрадпрыемстваў.
Ранняя вясна адкарэкціравала планы хлебаробаў, змясціўшы на пару тыдняў тэрміны пасяўной. Аналагічная сітуацыя склалася і з выспяваннем траў. Галоўнае цяпер – пры корманарыхтоўках захаваць іх наяўную вільгаць. Нам не патрэбна клятчатка, нам патрэбны бялок, – канстатаваў старшыня райвыканкама, зноў і зноў пераводзячы размову ў рэчышча якасці закладкі кармоў з траў першага ўкосу. Нават аднадзённая пратэрміноўка зніжае колькасць наяўных у іх пажыўных рэчываў. Таму злакавыя травы павінны быць убраны літаральна на працягу маючых адбыцца выхадных дзён. Калі не хапае аб’ёмаў для закладкі іх у сянажныя траншэі, варта наладзіць работу па ўпакоўцы скошаных траў у палімерныя матэрыялы. Працэс гэты наладжаны ў філіяле «Усходні» камбікормавага завода. Тэхналагічнымі тонкасцямі яго падзяліўся з прысутнымі кіраўнік філіяла Анатоль Апанасевіч.
Мэта – атрыманне якаснага корму, апраўдвае сродкі, падкрэсліў старшыня райвыканкама, каменціруючы выступленне кіраўніка «Усходняга».
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries