Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На центральной площади прошёл региональный конкурс мастеров лозоплетения

Гэтыя словы з песні міжволі прыходзяць у галаву, калі назіраеш за спрытнымі рукамі майстрыхі з Каловічаў Марыі Сюдак. Колькі такіх вось прыгожых зграбненькіх лапцікаў сплецена гэтай стараннай жанчынай! Вось і на рэгіянальным свяце-конкурсе майстроў лозапляцення «Лазовыя карункі», якое прайшло ў нашым горадзе ў мінулую суботу, работы вопытнай майстрыхі былі ацэнены высока – яна адзначана Дыпломам кампетэнтнага журы пад старшынствам доктара мастацтвазнаўства Яўгена Сахуты як самы старэйшы ўдзельнік.
Трэба адзначыць, што ўсе вілейскія майстры, што ўдзельнічалі ў конкурсе, атрымалі Дыпломы: першае месца ў намінацыі «За хуткасць і якасць пляцення з лазы» заняў Уладзімір Фаменка, а ў намінацыі «За лепшы выраб бытавога, утылітарна-дэкаратыўнага прызначэння з лазы» «золата» ў Лідзіі Стрэж; у Аляксандра Бурага Дыплом другой ступені ў намінацыі «За зберажэнне і творчае развіццё традыцый лозапляцення»; за творчы дэбют адзначаны Аляксандр Сюдак.
Ірына БУДЗЬКО
На здымках: майстрыха з Каловічаў Марыя Сюдак – самая старэйшая ўдзельніца конкурсу; работы майстроў ацэньвае журы.
Фота Сяргея ГАНЧАРА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 174 queries