Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Мы віншуем з Днём друку

Калег, сваіх пазаштатных аўтараў, чытачоў, распаўсюджвальнікаў газеты, паліграфістаў адкрытага акцыянернага таварыства «Красная Звезда» – усіх, хто мае дачыненне да нашага выдання, мы віншуем з Днём друку. Свята, датасаванае да выхаду першага нумара бальшавісцкай газеты «Правда», з цягам часу страціла свой палітычны падтэкст і набыло агульнанароднае гучанне. Перш, чым адхіне майскі вецер чарговы лісцік календара, мы хочам выказаць шчырую ўдзячнасць тым, хто лічыць для сябе грамадскім абавязкам удзел у газеце. Вам, Вольга Коласава, Роза Шэрая, Мікалай Гіро, Алена Мачэль, Алена Рысявец, Вераніка Гайчук, Аляксандр Плавінскі, Любоў Чыгрынава, мы дзякуем за актыўную жыццёвую пазіцыю, за дапамогу ў пашырэнні інфармацыйнага поля выдання, паколькі ўсюдыіснасць нашых штатных супрацоўнікаў абмежавана іх фізічнымі магчымасцямі. Не проста паспець за навінамі насычанай падзеямі рэчаіснасці. І таму цяжка пераацаніць ролю дапамогі нашых пазаштатных памочнікаў.
Сябры! Без вас мы, напэўна, не мелі б такіх уражальных перамог у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Не будзем паглыбляцца ў гісторыю. Успомнім леташнюю Ганаровую грамату аблвыканкама, якой мы ўзнагароджаны за перамогу ў намінацыі «Лепшыя публіцыстычныя матэрыялы». Успомнім нашу «Залатую Літару» за перамогу ў IV Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ і пасля яшчэ два дыпломы яго лаўрэатаў. Прафесійнае свята дазваляе нам адзначыць некаторыя найбольш уражлівыя вехі гэтай прафесійнасці. У іх ліку – яшчэ адну, звязаную з удзелам у газетных праектах нашых пазаштатных аўтараў. Пастаянную прапіску ў газеце атрымалі сумесныя праекты «ШП» і аддзела эканомікі райвыканкама. І яны тройчы станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў на лепшае асвятленне і прапаганду ў СМІ прадпрымальніцкай дзейнасці. І гэта факт дзейснага супрацоўніцтва раёнкі з мясцовай выканаўчай уладай. Папулярны ў чытачоў праект «Падвор’е», які выходзіць па ініцыятыве раённага Савета дэпутатаў і асвятляе праблемы добраўпарадкавання тэрыторый і асабістых сяліб.
Спадзяемся на далейшы добры плён нашага супрацоўніцтва – з пазаштатным актывам, чытачамі, мясцовай уладай. Дзень друку – няхай ён аб’ядноўвае людзей сэнсам сапраўднай прыхільнасці да мастацкага, публіцыстычнага слова, надзяляючы іх сэрцы ўсёпаглынаючым жаданнем ствараць гісторыю сучаснасці.
Калектыў рэдакцыі газеты
«Шлях перамогі».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 142 queries