18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Дзень гэты ўстаноўлены ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і адметных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.
Культурная спадчына – гэта інтэлектуальны і духоўны рэсурс, які аб’ядноўвае беларускі народ. Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей – адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і перадумова яе ўстойлівага развіцця. Эфектыўнасць гэтай палітыкі забяспечвае заканадаўчая база ў галіне захавання гісторыка-культурнай спадчыны, якая пачала фарміравацца адразу пасля абвяшчэння Незалежнасці Беларусі.
На тэрыторыі Вілейскага раёна таксама ёсць 25 аб’ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
З гэтай нагоды ў выставачнай зале імя Н.Сілівановіча адбудзецца сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін, з удзелам Вілейскага краязнаўчага музея і Вілейскай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Запрашаем усіх жадаючых 23 красавіка а 16 гадзіне.


