Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

ПРЫЗВАННЕ

Знайшла сябе ў «Доме муз»

Бібліятэчнае прызванне…IMG_1317
Гэта калі часткай твайго жыцця становяцца людзі і кнігі. «Аптэка для душы», «Дом муз», – так называюць бібліятэку.
9 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначалі 55-годдзе з дня нараджэння Буглак Ніны Дзям’янаўны, якая 33 гады сваёй працоўнай дзейнасці прысвяціла бібліятэцы. Скончыўшы школу, маладая дзяўчына працавала ў бухгалтэрыі, але свет лічбаў мала падыходзіў да рамантычнай натуры. І таму ў хуткім часе Ніна стала студэнткай Мінскага інстытута культуры. Пасля заканчэння працавала загадчыцай чытальнай залы раённай бібліятэкі, а потым загадвала раённай дзіцячай бібліятэкай.
За тое, што абрала такую прафесію ў жыцці, ні разу не пашкадавала. Чытачы і супрацоўнікі ведаюць Ніну Дзям’янаўну як добрасумленную, старанную работніцу і добрага, шчырага чалавека. Яна любіць жыццё і людзей, і гэта дапамагае ёй у працы.
Ніна Дзям’янаўна вельмі абаяльная, прыветлівая жанчына, поўная аптымізму і прагі да жыцця. Яе заўсёды вызначаюць творчы падыход да працы, мэтанакіраванасць. Усе праблемы супрацоўнікаў Ніна Дзям’янаўна ўспрымае як свае, таму 31 год узначальвае работу галіновага прафсаюза.
Са словамі ўдзячнасці за цёплыя, пранікнёныя, шчырыя пажаданні да прысутных звярнулася сама віноўніца ўрачыстасці. Ніна Дзям’янаўна падзякавала адміністрацыі, калегам па працы, якія на працягу трох дзесяцігоддзяў былі з ёй побач, а таксама маладым супрацоўнікам, што ўліліся ў калектыў і дастойна працягваюць бібліятэчныя традыцыі.
З нагоды юбілею віншуем Ніну Дзям’янаўну і жадаем ёй моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і плёну ў працы.
Калегі цэнтральнай раённай бібліятэкі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries