Праблема выявілася пасля паведамлення кіруючага справамі райвыканкама Алега Манцыводы аб ходзе выканання даручэннняў старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўгена Сінілы, дадзеных у сакавіку бягучага года. Гаворка ішла аб наяўнасці кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў у месцах масавага адпачынку людзей. Дакладней, іх адсутнасці. Смецце, смеццевыя звалкі паспеў заўважыць цяперашні старшыня райвыканкама Віктар Кот. Яны, вядома, ніколькі не ўпрыгожваюць ландшафт і ствараюць уяўленне аб віляйчанах, як аб нядбайных гаспадарах. Тых, што могуць прыхарошыць фасады, а тылы пакідаюць у іх першаствораным выглядзе. Зрабіўшы такую заўвагу, кіраўнік раённай выканаўчай улады глабалізаваў праблему, завёўшы размову наогул аб навядзенні парадку на зямлі. А гэта – клопат аб стане тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, прывядзенне ў парадак прыдарожных палос, грэйдзіраванне абочын, вуліц… Наогул, увесь комплекс работ па добраўпарадкаванню, які звычайна і прыпадае на пачатак вясны. Сёлета – як ніколі ранняй. Яшчэ адна важная праблема была абмеркавана ў мінулы панядзелак на вытворчай нарадзе: навядзенне парадку ў рабоце так званых піцейных устаноў – прадпрыемстваў грамадскага харчавання, дзе спажываюць спіртныя напоі. Пакуль у іх рабоце – поўны разнабой. Адны зачыняюцца глыбокім вечарам, другія – ноччу, трэція – раніцой. Уносіліся прапановы аб абмежаванні часу рэалізацыі пладова-ягадных він, спажыванне якіх, згодна інфармацыі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Ігара Спільнічэнкі, выклікае хуткую алкагалізацыю, з’яўляецца прычынай раптоўных смярцей і бытавых трагедый. Старшыня райвыканкама выказаў заўвагу наконт захавання асартыменту і культуры абслугоўвання ў магазінах раённага спажывецкага таварыства. Ён запэўніў, што сёння маюцца гандлёвыя структуры, гатовыя запоўніць вольную нішу на рынку гандлёвых паслуг. Зазначыўшы, што канкурэнцыя – добры стымул для мабілізацыі намаганняў сапернічаючых за пакупніка бакоў. Усе зацікаўленыя ў вырашэнні вышэйадзначаных праблем службы атрымалі адпаведныя даручэнні. І справаздачы іх прадстаўнікоў будуць у свой час заслуханы на чарговых вытворчых нарадах. Марыя КУЗАЎКІНА
Усе зацікаўленыя ў вырашэнні праблем службы атрымалі адпаведныя даручэнні
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








