У рэдакцыю патэлефанаваў Сяргей Іваноў, які пражывае зараз у адной з вёсак нашага раёна.
– Я жыхар сталіцы, – пачаў расказваць ён, – а цяпер у роднай вёсцы даглядаю 89-гадовую маму. Паколькі тут жыву, то вырашыў зарэгістравацца ў бацькоўскім доме. Але, як высветлілася, узнікла праблема – няма тэхпашпарта на дом. Уяўляю, колькі клопату і часу, каб яго зрабіць! Упэўнены, што і ў паловы вяскоўцаў яго няма… Няўжо мяне без гэтага дакумента так і не зарэгіструюць у бацькоўскім доме?
Праблема, якую закрануў Сяргей Станіслававіч, мне думаецца, не-не ды і ўзнікае і ў іншых людзей. Каб знайсці адказ на пытанне, я звярнулася да начальніка аддзялення па грамадзянству і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Марыны Смаленскай. Вось што яна расказала:
– У гэтай сітуацыі ўсё залежыць ад таго, хто з’яўляецца ўласнікам дома. Калі маці Сяргея Станіслававіча, то для яго рэгістрацыі ў бацькоўскім доме дастаткова будзе дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва (тое ж пасведчанне аб нараджэнні). Калі ж уласнікам з’яўляецца ён сам і, магчыма, яшчэ не перааформіў дом на сябе, то па закону для рэгістрацыі яму і сапраўды патрэбны тэхпашпарт.
Так вось бачыцца законнае вырашэнне Вашай, Сяргей Станіслававіч, праблемы.
Ірына БУДЗЬКО
Няўжо мяне без гэтага дакумента так і не зарэгіструюць у бацькоўскім доме?
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








