Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як арганізаваны работы па касьбе траў? – з гэтым пытаннем звяртаюся да дырэктара філіяла «Вязыньскі» Анатолія ЕРМАКОВІЧА.
– Убіраем яжу і цімафееўку. Працуюць 2 кормаўборачныя комплексы. На іх задзейнічаны вопытныя механізатары Уладзімір Лемешаў і Сяргей Буслаўскі. Па сутнасці, зададзены імі рытм перадаўся ўсяму ўборачнаму канвееру. На адвозцы здробненай масы заняты два «МАЗы» з прычэпамі і адзін трактар «Беларус-1221», таксама, вядома, з прычапным прыстасаваннем. Трамбуюць травы «К-701» і «Амкадор». Не хачу пакуль называць лідэраў. Касьба толькі пачынаецца. Да суботы плануем закрыць сянажную траншэю ля фермы «Ясьманаўцы».
Рэдакцыя віншуе сельгасвытворцаў з пачаткам касавіцы. Жадае важкіх траў, добрага надвор’я і адпавядаючага гэтым фактарам дзелавога настрою. Поспехаў вам і працоўных перамог!
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries