Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

ВЕДАЙ НАШЫХ

Узорны ансамбль народных інструментаў Вязынскага цэнтра культуры і вольнага часу створаны ў 1995 годзе. Яго першым кіраўніком быў Міхаіл Філістовіч. Навучэнцы Ільянскай дзіцячай школы мастацтваў, творчая моладзь Вязыні – вось такі састаў ансамбля.Image1

Званне «ўзорны» калектыву было прысвоена ў 2000 годзе. У рэпертуары ансамбля – музыка кампазітараў розных эпох, стыляў і жанраў. Гэта апрацоўкі народных мелодый, джазавыя п’есы, эстрадная музыка і музыка народаў свету. Ні адно мерапрыемства на Вязыншчыне не абыходзіцца без удзелу гэтых музыкаў. Калектыў прымае таксама ўдзел у аглядах мастацкай самадзейнасці школ, у разнастайных раённых мерапрыемствах і аглядах мастацкай самадзейнасці.
Сёння калектыў складаецца з 14 чалавек і мае падрыхтоўчую групу – будучых удзельнікаў ансамбля. Кіруе ансамблем выпускніца Мінскага Дзяржаўнага каледжа мастацтваў Святлана Грыгор’ева. У лістападзе 2007 года калектыў у чарговы раз пацвердзіў званне «ўзорны».
У маі бягучага года ў Стоўбцах праходзіў XXI рэгіянальны фестываль юных музыкантаў «Сымон-музыка». У ім прыняў удзел і ансамбль народных інструментаў Вязынскага цэнтра культуры. Выступленне нашых артыстаў журы пад старшынствам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь М.І.Сеўрукова ацаніла высока, удастоіўшы Дыплома II ступені ў намінацыі «Ансамблі». Што і казаць, ацэнка высокая, аб’ектыўная і да многага абавязваючая нашых артыстаў.
Ірына БУДЗЬКО
На здымку: удзельнікі ўзорнага ансамбля народных інструментаў Вязынскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries