У гэты час вам, паважаныя сябры, не варта забывацца і на яшчэ адну важную справу – на падпіску. Неўзабаве пачнецца чацвёрты квартал года – перыяд, калі доўгімі вечарамі будзе дастаткова часу на чытанне. І так важна, каб у такія моманты пад рукой заўсёды была «раёнка», дзе столькі патрэбнай інфармацыі пра родную Вілейшчыну, яе працавітых людзей. Ды і не толькі пра Вілейшчыну. Цікавыя публікацыі, багаты рэкламны матэрыял, праграма тэлебачання – усё гэта будзе вам даступна, калі паспяшаецеся і своечасова аформіце падпіску на «Шлях перамогі». Упэўнены, што наша выданне стане для вас і цікавым субяседнікам, і добрым дарадцам, і кансультантам па самых розных пытаннях. І, галоўнае, за прымальную цану: індывідуальная падпіска на месяц каштуе 14300 рублёў, на квартал 42900 рублёў.
Идёт подписка на газету «Шлях перамогі»
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








