Віктар Суглоб, нарадзіўся ў 1952 годзе ў Гомельскай вобласці, але ўжо працяглы час жыве і працуе ў Мінску. Вядомы фатограф, пачынаў як фотааматар і ўжо больш за сорак год прафесійна займаецца фатаграфіей. Ганаровы сябра Народнага фотаклуба «Мінск», а таксама Творчага саюза
«Фотамастацтва». Ім сабрана вялікая калекцыя фотаапаратаў, якая на працягу пяці год выстаўлялася ў галерэі Кампаніі » Мир фото», а сёння частку гэтай калекцыі можна пабачыць у музеі гісторыі горада Мінска.
Акрамя гэтага Віктар Пяторовіч паспяхова працуе ў галіне прадпрымальніцтва – кіруе Кампаніей «Мир фото». У 2001 годзе быў прызнаны лепшым прадпрымальнікам у сферы фатаграфічных паслуг. Любімымі жанрамі заўсёды былі і застаюцца беларускія краявіды і гарадскі ландшафт, а таксама студыйны нацюрморт.
Усё гэта і невялікую калекцыю старадаўніх фотаапаратаў можна будзе пабачыць на выставе, якая адкрываецца 27 верасня ў 17.00 гадзін у выставачнай зале музея і будзе працаваць на працягу месяца.
Коласава В.А.