Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як 28 жніўня не мог трапіць у Вілейку…

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Карпавіч Аляксандр Васільевіч Асіповіч, каб расказаць, як 28 жніўня не мог трапіць у Вілейку – а палове сёмай гадзіны раніцы не прыйшоў аўтобус. Сітуацыя паўтарылася і назаўтра. Зноў Аляксандру Васільевічу і яго аднавяскоўцам прыйшлося ні з чым разыходзіцца па дамах. Патэлефанавалі на аўтавакзал – у чым прычына? Адказ атрымалі кароткі – аўтобус няспраўны. І ўсё – ні табе выбачэння, ні тлумачэння, – скардзіўся наш чытач. Між тым, жыхарам аддаленых вёсак не так проста дабрацца ў Вілейку. А якія справы ў сталага чалавека ў горадзе, вядома: ці ў паліклініку трэба, ці ў «райсабес». Таму і патрэба ў бесперабойным транспарце надзённая.
У аўтобусным парку №5 пацвердзілі, што, сапраўды, аўтобус быў няспраўны. Зараз ён ходзіць па ранейшым раскладзе ў звыклы час чатыры разы на тыдзень: у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу.
Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries