Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Первый звонок в колледже

– Калі вам удасца адчыніць чароўныя дзверы ў будучую спецыяльнасць, не вы будзеце работу шукаць, а яна вас, – пажаданнем і адначасова наказам для маладых навучэнцаў прафесійна-тэхнічнага каледжа прагучалі гэтыя словы яго дырэктара Ігара Кіцікава. Урачыстая лінейка з выпадку пачатку навучальнага года сабрала тых, хто ўжо стаў асвойваць «азы» будучай прафесіі. Іх можна адразу вылучыць у радах выстраенай на стадыёне вучнёўскай моладзі. Трымаюцца яны без нацягнутасці, паводзяць сябе ўпэўнена, звыкла прымаючы атмасферу ўрачыстасці. Не ў прыклад навучэнцам першага года, якія не паспелі яшчэ як след абжыцца ў інтэрнаце, а сёння ўпершыню пачнуць асвойваць класныя пакоі.

Мы будуем дом – крэатыўная ідэя, якая стала лейтматывам прафесійнай падрыхтоўкі ў каледжы, зноўку бярэ старт з гэтай урачыстай лінейкі. Тут сапраўды можна навучыцца ўсяму, што дапаможа юнакам і дзяўчатам наладзіць свой лёс у самым лепшым яго варыянце. Гэту думку і спрабуе сёння давесці цяперашнім выхаванцам навучальнай установы яе кіраўнік.
Няўмольныя законы эвалюцыі. Ад ніжэйшага – да вышэйшага. З паўтарэннем мінулага толькі ўжо ў іншай, непараўнальна больш якаснай форме. Так дзейнічае закон спіралі. І сённяшнія першакурснікі – на першым яго вітку. Ад іх залежыць, які ён закладзе патэнцыял для якасці новага ўзыходжання. Гэта іх заклікаюць усвядоміць Вольга Міцкевіч, першы сакратар грамадскага аб’яднання БРСМ, Анатоль Мандрык, старэйшы выкладчык каледжа, які аддаў працы ў гэтай навучальнай установе каля 35 год свайго жыцця. Перасцерагае юных ад паспешлівых і неабдумных учынкаў намеснік начальніка Вілейскага ГРАУС Уладзімір Качан.
З верасня пачынаецца восень, час мудрага роздуму над непрадказальнасцю жыцця. Няхай жа гэты роздум прынясе ў свядомасць юных адчуванне неабходнасці шанаваць гонар замалада і ўжо сёння несці дарослую адказнасць за свае паводзіны і ўчынкі.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Вікторыі АПЯЦЁНАК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries