Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дэфіле ў зале выстаў Вілейскага краязнаўчага музея

Праект «ART-Viejka. Творчы шлях» працягвае знаёміць віляйчан з творчасцю маладых талентаў Вілейшчыны. Першай, як памятаем, стала персанальная выстава Максіма Мандрыка. А ў мінулы аўторак у зале выстаў краязнаўчага музея экспанаваліся эскізы Таццяны Уладыка – пачынаючага дызайнера адзення.
У 2009 годзе яна скончыла сярэднюю школу №3 горада Вілейкі, займалася ў студыі Эдуарда Мацюшонка. На адкрыццё выставы Эдуард Уладзіміравіч прыйшоў разам з іншымі неабыякавымі да творчасці маладога дызайнера людзьмі – павіншаваць і падтрымаць. Сёння Таццяна студэнтка пятага курса Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, і ў яе творчай скарбонцы – удзел у MSK Fashion week-2013.
На выставе прадстаўлены разнастайныя эскізы адзення – для людзей рознага ўзросту і тых, хто прытрымліваецца розных стыляў. Падчас іх прэзентацыі Таццяна Уладыка расказала пра гісторыю стварэння, пра тое, чым яна кіравалася ў творчым пошуку.
Толькі экспазіцыяй арганізатары не абмежаваліся – на некаторы час зала выстаў ператварылася ў подыум. Натхніўшыся 20-30 гадамі ХХ стагоддзя, эпохай джазу і геаметрычных формаў у адзенні, Таццяна стварыла сваю калекцыю ў рытме джазу – «Silk jazz melody». Сукенкі з калекцыі, дарэчы, яна пашыла сама, сама набывала для іх тканіну. Тое, што атрымалася, дзякуючы дзяўчатам-мадэлям, змаглі ацаніць гледачы. Ці ўпадабалі? Пра гэта сведчылі ўсмешкі і апладысменты.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 129 queries